Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Тройчы ўцякаў ад беларускіх службаў. Гісторыя сабакі Стыва, як | СТАЧКОМ ОАО "БЕЛАРУСЬКАЛИЙ"

Тройчы ўцякаў ад беларускіх службаў. Гісторыя сабакі Стыва, які пад старасць збег у Польшчу

Стыў – бельгійская аўчарка. Яму 8 гадоў. Сабака патруляваў польска-беларускую мяжу ў Белавежы. Ён уцёк ад беларускіх памежнікаў і дабраўся да польскай мяжы.

Было тры спробы перадаць Стыва беларускім службам. Беспаспяхова. Сам ён прайшоў некалькі кіламетраў праз лес. Пасля трэцяй спробы ўцёкаў застаўся на польскім баку.

Валанцёры адзначаюць, што гэта незвычайна, бо дрэсіраваныя сабакі, якія працуюць у спецслужбах, не кідаюць сваіх гаспадароў. Стыў, аднак, уцёк.

У яго былі сур'ёзныя скурныя захворванні, яго недакармілі. Імаверна, сабака не атрымліваў ежы акрамя вады і хлеба. Верагодна яго білі нагамі, калі ён не выконваў інструкцыі. Стыва накармілі і пасялілі ў прытулку для службовых жывёлінаў на пенсіі.

«Ён вырашыў паспрабаваць лепшае жыццё, як бачыце, яму ўдалося. Ён задаволены», – падкрэсліла валанцёрка.

Крыніца: Polsatnews