Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Падарожнічаем па Беларусі: Віцебская вобласць. Працягваем н | Сила Традиций

Падарожнічаем па Беларусі: Віцебская вобласць.

Працягваем наша цудоўнае падарожжа і перамяшчаемся з Віцебска ў Віцебскую вобласць.
Што паглядзець?

Бярэзінскі біясферны запаведнік.
Запаведнік заснаваны ў 1925 годзе. Гэта адзінае месца ў Еўропе, дзе можна ўбачыць адразу ўсіх прадстаўнікоў «еўрапейскай пяцёркі» — зубра, мядзведзя, рысь, ваўка і лася.

Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры».
У парку растуць больш за 1900 відаў раслін і жывуць 312 відаў пазваночных жывёл. Тут можна ўбачыць велізарную колькасць птушак, сярод якіх сустракаюцца і рэдкія віды: вялікі бугай, чорны бусел, белы журавель.

Сафійскі сабор.
Сафійскі сабор у Полацку — адзін з самых ранніх праваслаўных храмаў у Еўропе. Ён пабудаваны ў 1044-1066 гадах па распараджэнні князя Усяслава Чарадзея.

Троіцкі касцёл у пасёлку Відзы.
Гэта другі па велічыні каталіцкі храм Беларусі. Касцёл пабудаваны ў неагатычным стылі з насычанай чырвонай цэглы.

Музей Уладзіміра Караткевіча ў Оршы.
Біяграфічны музей адкрыўся ў 2000 годзе ў будынку, які з'яўляецца помнікам архітэктуры ХІХ-ХХ стагоддзяў! З 1925 г. тут размяшчалася радзільня, дзе і нарадзіўся будучы пісьменнік.

Музей-сядзіба Іллі Рэпіна «Здраўнёва».
У 1892 годзе на ганарар за карціну «Запарожцы пішуць ліст турэцкаму султану», прададзеную Аляксандру III, майстар купіў сядзібу «Сафіеўка» і вярнуў ёй старую назву «Здраўнёва». Тут Рэпін стварыў больш за 40 карцін.

Ведаеце пра іншыя месцы, якія неабходна наведаць у Віцебскай вобласці? Дзяліцеся парадамі ў каментарыях.