Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Мы ўжо распавялі пра беларускае танцавальнае мастацтва. А сённ | Сила Традиций

Мы ўжо распавялі пра беларускае танцавальнае мастацтва. А сёння хочам пазнаёміць вас з народнымі музычнымі інструментамі.

Дуда́ — традыцыйна мужчынскі духавы інструмент, які быў шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі са старажытнасці да XIX — пачатку XX стагоддзя. Вядома чатыры тыпа беларускай дуды: дуда з адным гукам, мацянка, двухбурдонная дуда з гукамі-самародкамі, дуда з вялікім цэльным мехам-панчохай.
Гэты музычны інструмент заўсёды выкарыстоўваўся ў абрадах, звязаных з важнымі момантамі жыцця чалавека.

Ду́дка (не блытайце з дудой ) — гэта духавы інструмент, які складаецца з бузіннай трасціны ці чароту. Дудкі могуць адрознівацца памерамі, формай, колькасцю гральных адтулін і канструкцыяй.
Ігра на дудке звязаная найперш са слухавымі адчуваннямі выканаўца,таму што гэта інструмент без фіксаванага строю.

Жалейка — духавы язычковы інструмент з моцным гучаннем. Жалеечнікі выконвалі песенныя і танцавальныя мелодыі, вясельныя маршы.
Матэрыял, колькасць адтулін і прынцып вырабу складаўся на аснове мясцовых уласцівасцей, таму і адрозніваўся ў розных рэгіёнах.
Цікава, што першы сборнік Янкі Купалы мае назву «Жалейка»!

Жадаеце даведацца і пра іншыя беларускія музычныя інструменты? Чакаем вашыя « » у каментарыях!