Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Хочам прысвяціць яшчэ адзін пост прыгажосці беларускіх узораў. | Сила Традиций

Хочам прысвяціць яшчэ адзін пост прыгажосці беларускіх узораў. І сёння гаворка пойдзе пра сусветна вядомы гонар беларускай культуры.

Слуцкія паясы — вырабы ткацкай мануфактуры, якая працавала ў Слуцку ў другой палове XVIII — пачатку XIX стагоддзя. Важным дасягненнем слуцкіх майстроў стала выкарыстанне ўнікальнай тэхнікі ткацтва, якая дазволіла ствараць паясы з багатай арнаментацыяй і каляровай гамай.

У паясах пераважалі залаціста-жоўтыя, аранжавыя, ружовыя, блакітныя, зялёныя, карычневыя і чырвоныя тоны.
Натхненнем для ўзораў была квітнеючая прырода: васількі, незабудкі, ружы, гваздзікі, півоні, галінкі дуба і бярозы.

«…Цямнее край зубчаты бора…
І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага узора,
Цвяток радзімы васілька.»

Максим Багданович. «Слуцкія ткачыхі»