Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Набліжаецца вялікае свята, і менавіта аб ім мы жадаем расказац | Сила Традиций

Набліжаецца вялікае свята, і менавіта аб ім мы жадаем расказаць вам сёння.

Вялікдзень — адно з самых галоўных хрысціянскіх святаў у Беларусі.

Але ў далёкай старажытнасці свята адзначалася ў гонар Даждзьбога, бога Сонца, які сваёй сілай перамагаў цемру і яе ўладальніка Чарнабога. Вось што кажа пра гэтае свята даследчык фальклору Васіль Ліцьвінка: «У старажытнасці “Вялікі дзень” быў сустрэчай Новага года па сонечным календары і святкаваўся ў дзень веснавога раўнадзенства». Ужо потым у хрысціянстве дні пасля веснавога раўнадзенства былі прымеркаваныя да ўваскрасення Ісуса Хрыста.

Вялікадню папярэднічае Вялікі пост і Вербніца — у гэты дзень людзі асвячалі ў царкве вярбу, якая сімвалізавала пальмавыя галінкі. Менавіта імі людзі Іерусаліма віталі Ісуса Хрыста.

Цікавы факт: фальклорныя запісы ХІХ стагоддзя гавораць, што ў некаторых вёсках Гродзеншчыны ў царкву на асвячэнне прывозілі цэлае дрэва, а пасля яго асвячэння сяляне адломвалі сабе пухнатыя галінкі.

Напярэдадні Вялікадня ў суботу беларусы фарбавалі яйкі ў звараным цыбульным шалупінні, гатавалі святочныя стравы, у «чырвоным» куце вешалі свежыя набожнікі на абразы.
Ноч з суботы на нядзелю — святочная, усе вернікі ішлі ў царкву ці касцёл. Пасля вяртання да хаты трэба было «разгавецца» за святочным сталом.

Вернікі віталіся адзін з адным словамі: «Хрыстос уваскрос!», адказвалі: «Сапраўды ўваскрос!».
Знакамітая гульня ў біткі існавала яшчэ тады! Даследчыкі фальклору ў сваіх запісах захавалі мноства народных песень, якія спявалі вернікі ў гэтае свята.

Нам цікава даведацца, якія святковыя традыцыі перадаваліся ў вашай сям'і ў Вялікдзень? Ці прытрымліваецеся вы іх у цяперашні час?

Будзем рады бачыць вашы адказы у каментарыях.