Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сёння мы працягваем расказваць вам пра беларускае танцавальнае | Сила Традиций

Сёння мы працягваем расказваць вам пра беларускае танцавальнае мастацтва. Бо народны танец — гэта адлюстраванне пачуццёвасці і эмацыйнасці народа.

«Трасуха» з’яуляецца старадаўнім беларускім народным танцам.
Этнограф П. Шпілеўскі апісвае гэты танец так: «Звычайна становяцца дзве пары дзяўчат і хлопцаў: пакланіўшыся адзін аднаму, пара дзяўчат, трасучыся ўсім целам і размахваючы рукамі, на пятках вытварае розныя па і потым сапраўды плыве насустрач пары хлопцаў, якія, у сваю чаргу, тупаюць наскамі ботаў, неяк скоса, з-пад казырка пазіраючы на папярэдніх дам; калі сыдуцца дзве пары, пляснуць адзін аднаму над вухам у далонькі і паасобку разыходзяцца ў розныя бакі, тупаючы нагамі і прыгаворваючы: “Вух я, ды вух я!”. Потым групуюцца ўсе пары разам і, пераплятаючыся рукамі, робяць кругі то ў адзін, то ў іншы бок; нарэшце, раскланьваюцца адзін з адным і хаваюцца ў натоўпе, як бы чакаючы выкліку або новага запрашэння з боку хлопцаў».

«Бульба» — вельмі вяселы і эмацыйны танец, у якім задзейнічаны толькі дзяўчаты. Гэтаму танцу характэрны наступныя рухі: прытопы, бег са скачком, галоп, пераступанні і рух «полечка». Дзяўчаты то сыходзяцца ў адзін круг, то разбіваюцца на некалькі колаў, то выстройваюцца ў калоны, затым перабудоўваюцца ў шарэнгі.
На аснове народнай «Бульбы» ў 1930-х гадах беларускі харэограф і балетмайстар Алексютовіч Канстанцін Андрэевіч паставіў сцэнічны танец, які папулярны і ў наш час.

Аб яком баку беларускай народнай творчасці вы хацелі б даведацца? Дзяліцеся ў каментарыях.