Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Некалькі дзён таму мы пыталіся, аб якім баку беларускай культу | Сила Традиций

Некалькі дзён таму мы пыталіся, аб якім баку беларускай культуры вы хацелі б даведацца больш падрабязней ў нашым акаўнце.

Сёння мы выконваем адну з вашых просьбаў і расказваем пра беларускія народныя танцы. Менавіта танцы адлюстроўваюць стаўленне да жыцця, эмацыйнасць і пачуццёвасць народа.

«Крыжачок» — парна-масавы танец ў хуткім тэмпе. Адны лічаць, што танец мае такую назву з-за вялікай колькасці элементаў і пераходаў у форме крыжа. Іншыя — што назва пайшла ад рухаў, якія пераймаюць рухі птушак, а менавіта дзікага качара — «крыжака». Сёння вы можаце ўбачыць узбагачаны новымі элементамі «Крыжачок» у балете В. Залатарова «Князь-Возера» і балете М. Крошнера «Салавей».

«Лявоніха» — адзін з самых папулярных і любімых танцаў Беларусі. Гэта дынамічны і жыццярадасны парна-масавы танец з сольнымі варыяцыямі пад аднайменную песню жартоўнага зместу. Вам будзе цікава даведацца, што «Лявоніха» была галоўным танцам на вяселлі.

Вам спадабалася чытаць пра беларускае танцавальнае мастацтва?
Калі так, то ў хуткім часе мы падрыхтуем пост пра іншыя народныя танцы Беларусі!

Аўтар фотаздымку: Альфрэд Мікус