Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Экскурсии Минск Беларусь

Логотип телеграм канала @easybelarus — Экскурсии Минск Беларусь Э
Логотип телеграм канала @easybelarus — Экскурсии Минск Беларусь
Адрес канала: @easybelarus
Категории: Путешествия
Язык: Русский
Количество подписчиков: 491
Описание канала:

Здесь собраны анонсы авторских экскурсий и лекций по нашему любимому Минску и интересные туры по Беларуси.
@easyBelarus_bot
Тут размяшчаюцца анонсы аўтарскіх экскурсій і лекцый па цудоўнаму гораду Мінску і цікавыя туры па Беларусі.
@minskgid_sveta

Рейтинги и Отзывы

4.00

3 отзыва

Оценить канал easybelarus и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

1

4 звезд

1

3 звезд

1

2 звезд

0

1 звезд

0


Последние сообщения 2

2021-06-25 11:35:15
Купалье в Дудутках

Тематические локации и интерактивы
 Аутентичные места-локации  для расслабления и единения с купальской атмосферой. 
* Купальскі вянок
* “Абрадавае частаванне. Яечня. Купальскі моцны настой” (18.00-18.30; 20.00 – 20.30)
* “Купальская чарадзейка - Яга”  
* “Избушка Кикиморы” 
* “Багнік” 
* “Купальскія найгрышы” 
* “Русальныя забавы” 
* Гигантоигры 
* Детская зона развлечений 
* Тематические фотозоны 

Концертная программа: 
17.00  “Аксамітнае сочыва” 
18.00  “Варган” 
19.15  “BY CRY” 
20.00  “KaS” 
21.00  Выступление этно-фолк группы GUDA  и "Запальванне купальскага агню"  
21.20  Файер-шоу “Купальскі Агонь” 
22.00  “Огненные стрелы” – розжиг костра. “Купальскі карагод” 
22.05-23.00 Выступление  Олега Хоменко – лидера фолк-рок группы “Палац” 
 
*В программе праздника возможны изменения

26.06 (суббота)
17:00 - 23:00
Музейный комплекс старинных народных ремесел и технологий Дудуткі
Стоимость входных билетов: 
до 15.00/после 15:00
взрослый - 14/20 byn, детский - 7/10BYN

#рэгіёны
155 views08:35
Открыть/Комментировать
2021-06-25 09:41:06
Абрадавае мерапрыемства
«Купалле»
Запрашаем прыехаць да нас і далучайцеся да традыцыйных гулянняў, абрадаў і забаваў! Просьба не спазняцца. Будзе незабыўна!

У праграме мерапрыемства:
* Завіванне купальскіх вянкоў;
* Выраб васковых свечак з зёлкамі;
* Купальскае шэсце;
* Урачыстае распальванне купальскага вогнішча: карагоды, гульні, пераскокі;
* Чароўныя і жахлівыя казкі і паданні;
* Расповед пра купальскія зёлкі і лекавыя травы;
* Варажба на вянках і зеляніне;
* Традыцыйныя купальскія спевы, гульні і танцы пад беларускія народныя інструменты;
* Міфічныя персанажы.

26.06 (субота)
з 18:00 да 21:00
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 19:30.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Мінскі раён, вёска Азярцо (Строчыцы)
Кошт квіткоў:
* для дарослых –10 руб.;
* для дзяцей школьнага ўзросту –5 руб.;
* для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Без запісу

#мінск #рэгіёны
392 views06:41
Открыть/Комментировать
2021-06-24 13:20:16
Гiсторыя i легенды старажытных Прылук

Пешаходная экскурсiя па старажытных Прылуках. Прагуляемся да палаца Гутэн-Чапскiх i гаспадарчых пабудоў на беразе маляўнiчага возера. Паслухаем легенды i паданнi гэтых мясцiн, узбярэмся на Лысую гару i наведаем крынiчку каля рэшткаў старога маста, дзе так добра адпачыць у гэтыя спякотныя днi!

Надзея Палтаржыцкая
27.06 (нядзеля)
14.00
Прылукi
10 BYN
Запіс +375291804679 Надзея ці ў асабістыя

#экскурсія #мінск #рэгіёны
73 views10:20
Открыть/Комментировать
2021-06-24 09:50:15
Экскурсія па Менску XVIII стагоддзя

Сто год, якія пачаліся страшнай вайной, а скончыліся знішчэннем дзяржавы. І пасярэдзіне нечаканыя для тых часоў 80 год адноснага міру і спакою.
У свеце за гэтыя сто год шмат чаго адбылося. Адбыўся Кант і французскія энцыклапедысты, Амерыка адваявала сабе незалежнасць, а Расія стала імперыяй, Папа Рымскі забараніў езуітаў, а Джон Кей у Англіі прыдумаў ткацкі станок.
А чым ўвесь гэты час жыў ваяводскі Менск? Ці чуў, што творыцца ў свеце? Чым забаўляліся па вечарах і куды хадзілі на працу мінчукі 300 год назад? Чаго баяліся і за што змагаліся?
І што ў рэшце рэшт што у нашым горадзе засталося з тых далёкіх часоў?
Запрашаю ў вандроўку па Менску XVIII стагоддзя. Мы разам зробім падусумванне самага забытага стагоддзя новай гісторыі.

Цімафей Акудовіч
27.06 (нядзеля)
18:30
паведамляецца пры запісе
ахвяраванні
Запіс

#мінск #экскурсія
128 views06:50
Открыть/Комментировать
2021-06-23 19:52:07
Ракаўскае прадмесце

Ракаўскае прадмесце - гэта маленькі лапік старога, даваеннага Менска, якія цудам перажыў войны, амбіцыі савецкіх архітэктараў і яшчэ не да канца здаўся пад націскам сучасных інвестараў.
Жыццё віравала тут з часоў сярэднявечча і не спыняецца да сённяшняга дня.
Цікавыя людзі, незвычайныя гісторыі, старыя муры, дзіўныя новабуды і шмат гістарычных перасячэнняў!

Цімафей Акудовіч. 27 чэрвеня
12:00
Паведамляецца пры рэгістрацыі
Ахвяраванні
Запіс

#экскурсія #мінск
74 views16:52
Открыть/Комментировать
2021-06-23 14:55:15
Велаэкскурсія “Заслаўе-музей-дача Васіля Быкава-Мінскае мора”

Запрашаем вас да марскога брызу і помнікаў айчыннай старажытнасці!

Заслаўе – залатая класіка беларускага турызму. Гэта выразны і яскравы падручнік па гісторыі Беларусі ад "А" да "Я", разгорнуты ў маляўнічай прасторы.

Цудоўным дадаткам да падарожжа ў Заслаўе ў гэтыя памятныя дні стане музей-дача беларускага легендарнага пісьменніка Васіля Быкава. Музей дае ўяўленне пра дачны побыт творцы ў 1985-1998 гг., пра тое, якім Васіль Быкаў быў у штодзённым жыцці.

А на дэсерт – адпачынак і купанне на Мінскім моры, згадка пра якое ва ўсіх пакаленняў мінчукоў выклікае салодкую ўсмешку, а вусны самі паўтараюць за хваляй і ветрам – няхай жыве маладосць!

Працягласць 42 км
Магчымы пракат ровараў

Менскі велашпацыр www.mienskbiketour.by
26.06 (субота)
10:00-20:00
Аб’екты:
чыгуначная станцыя “Беларусь”, Заслаўе; музей-дача Васіля Быкава , Мінскае мора.
29 BYN
запіс у групу: +375298535749

#мінск #экскурсія
137 views11:55
Открыть/Комментировать
2021-06-23 10:51:08
Экскурсія "Парк-музей Валуноў"

Парк-музей Валуноў ва Уруччы - адзін з самых незвычайных музейных аб'ектаў на тэрыторыі Мінска.
Дзясяткі вялізных камянёў сабраных з розных куткоў краіны ў вялікую карту Белерусі.
Валуны ўражваюць сваімі памерамі, формамі, структурай. Але ёсць на тэрыторыі парка камяні, якія могуць здзівіць і сваімі гісторымі. Бо за доўгае жыццё паспелі пабачыць шмат што.
Запрашаем вас на экскурсію па музею-парку Валуноў!

Цімафей Акудовіч.
26 чэрвеня (субота)
11:00
Месца паведамляецца пры запісе
Тарыф "Просты" - 5 рублёў.
Тарыф "Добры" - 10 рублёў.
Тарыф "Неверагодны" - 15 руб.
(экскурсанты самі выбіраюць тарыф у ў канцы экскурсіі, аб'ём паслугаў ад выбранага тарыфу не залежыць
Запіс
#экскурсія #мінск
159 views07:51
Открыть/Комментировать
2021-06-22 20:21:13
Прыгоды Маці Божай у Мінску

Вось ужо больш за 500 год наш горад жыве пад апекай гэтага старадаўняга абраза, які зараз захоўваецца ў кафедральным саборы Сашэсця Святога Духа.
Напэўна, кожны мінчук ведае легенду пра з'яўленне цудадзейнага абраза ў Мінску. У далёкім 1500 годзе ён прыплыў да нас з Кіева па Свіслачы супраць цячэння. Але ці ведаеце вы, што было далей?
А далей былі сапраўдныя прыгоды. Абраз пераносілі з царквы ў царкву, судзіліся за яго, дзялілі паміж канфесіямі, хавалі ад ворагаў.. І ўвесь гэты час нашыя продкі прыходзілі да яго ў надзеі на цуды.
З іконай звязана шмат цікавых гісторый, але ці не самая інтрыгуючая: ці з'яўляецца легенда пра водную дарогу з Кіева праўдай?

Цімафей Акудовіч
25.06 (пятніца)
19.00
паведамляецца пры рэгістрацыі
ахвяраванні
Запіс

#мінск #экскурсія
140 views17:21
Открыть/Комментировать
2021-06-22 17:37:50
Фитнес-пикник с экскурсоводом Оксаной Манкевич

Как совместить самый сложный день недели, фитнес-тренировку, природу и интересные истории от экскурсовода? Мы придумали!

Фитнес-пикник
Тренировка на берегу Цняночки с владелицей студии "Мисс Фитнес"
Сильно нужная разрядка посереди рабочей недели
Пикник и прекрасные Минские закаты
Путешественные байки с экскурсоводом

Оксана Манкевич
23.06 (среда)
19:45
Место встречи сообщается при записи
Бесплатно! - Запись обязательна, места ограничены.
В директ @good_guide или инстаграм

#мінск #экскурсія
179 views14:37
Открыть/Комментировать
2021-06-22 14:19:36
Экскурсія "Рэха Ляхаўкі"

«Горад без таямніц - сумны горад»
Падчас экскурсіі па Ляхаўцы (раён сёняшняй вул. Кастрычніцкай) мы:
- убачым прамысловую забудову XIX-XX ст.;
- пазнаемімся з сучасным вулічным мастацтвам;
- пачуем цікавыя гісторыі, якія адбываліся на гэтым месцы;
- абавязкова звярнем увагу на дробязі, каб лепш зразумець непаўторны каларыт вуліцы Кастрычніцкай.

Павел Мезаўцоў
26.06 (субота)
10:00-11:30
Ляхаўскі сквер (ля «сцяны Віктара Цоя»), скрыжаванне вуліц: Кастрычніцкай, Ульянаўскай, Беларускай
Бясплатна


#мінск #экскурсія
199 viewsedited  11:19
Открыть/Комментировать