Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Экскурсии Минск Беларусь

Логотип телеграм канала @easybelarus — Экскурсии Минск Беларусь Э
Логотип телеграм канала @easybelarus — Экскурсии Минск Беларусь
Адрес канала: @easybelarus
Категории: Путешествия
Язык: Русский
Количество подписчиков: 491
Описание канала:

Здесь собраны анонсы авторских экскурсий и лекций по нашему любимому Минску и интересные туры по Беларуси.
@easyBelarus_bot
Тут размяшчаюцца анонсы аўтарскіх экскурсій і лекцый па цудоўнаму гораду Мінску і цікавыя туры па Беларусі.
@minskgid_sveta

Рейтинги и Отзывы

4.00

3 отзыва

Оценить канал easybelarus и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

1

4 звезд

1

3 звезд

1

2 звезд

0

1 звезд

0


Последние сообщения 10

2021-05-06 08:41:06
Сустрэча з мастакамі выставы МІЖ НАМІ/INTER NOS

Унікальны шанец сустрэцца з жывымі класікамі беларускага мастацтва.

Імёны аўтараў і іх творы вядомы прафесіяналам і аматарам мастацтва ў Беларусі, і за яе межамі. Прызнаныя лідары айчыннага мастацтва валодаюць вялікім творчым патэнцыялам, іх мастацкія выказванні, заўсёды цікавыя і неардынарныя, выклікаюць шырокі рэзананс.

6.05 (чацвер)
17.00 - збор,
17.30 - сустрэча з мастакамі
Палац мастацтва, вул. Казлова, 3
Па цане ўваходнага білета ў Палац мастацтва (3-6 BYN)
Без запісу

#экскурсія #мінск
166 views05:41
Открыть/Комментировать
2021-05-04 18:28:04
Губернатарскі сад

Запрашаем на экскурсію па самым старым парку нашага горада - Губернатарскім садзе, больш вядомы цяпер, як парк Горкага (што не зусім правільна, дарэчы).
Вось ужо 200 год пад ягонымі прыгожымі дрэвамі адпачываюць мінчукі і госці нашага горада. А колькі ўсяго тут адбылося за гэтыя 200 год.
Тут мінчукі запускалі першы паветраны шар, вучыліся катацца на першых роварах, глядзелі пастаноўкі першага тэатра, ўпершыню здабывалі падземную ваду для патрэбаў горад.

Цімафей Акудовіч
5 мая (серада)
19:00
Месца паведамляецца пры рэгістрацыі
Тарыф "Просты" - 5 рублёў.
Тарыф "Добры" - 10 рублёў.
Тарыф "Неверагодны" - 15 руб.
(экскурсанты самі выбіраюць тарыф у канцы экскурсіі, аб'ём паслугаў ад выбранага тарыфу не залежыць)
Запіс

#экскурсія #мінск
199 views15:28
Открыть/Комментировать
2021-05-04 09:27:07
Лекцыя "З гісторыі мінскага падполля"

Якія былі перамогі і паразы падпольнага руху? Хто былі ягоныя кіраўнікі і якія віды дыверсій ўчыняліся? Як быў арганізаваны замах на генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ? Ці дапамагала польская служба выведкі мінскаму падполлю? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце, калі завітаеце на лекцыю.

Антон Рудак - гісторык, краязнаўца, літаратар.
6 мая (чт)
19:00
Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, ул.М.Багдановіча 7А)
Бясплатна
Бяз запісу

#лекцыя #мінск
194 views06:27
Открыть/Комментировать
2021-05-03 18:08:18
Наука и мифы в музее валунов

Благодаря учёному Гавриилу Горецкому в Минске появилась настоящая карта 3 D Беларуси с горами, реками, границами ледников, коллекцией пород камней.
И мы с вами поднимемся на самые высокие горы Беларуси, пройдём по главным рекам, погуляем по Полесью, научимся различать породы камней, исследуем гранит, проведём научный эксперимент, узнаем белорусские мифы про цмоков и крауцоу.
И, конечно, попросим исполнить желание у главного камня Минска - Дзеда.

Елена Алинская
16 мая (воскресенье)
11:00
По записи
взрослый - 10 руб.
детский - 5 руб.
Запись по телефону: +375291220332 (Вайбер, телеграм)

#экскурсія #мінск
196 views15:08
Открыть/Комментировать
2021-05-03 13:26:11
Аўтобусная экскурсія "Манюшкі - уладары Меншчыны"

Падчас вандроўкі наведаем ў смілавіцкім музеі Станіслава Манюшкі адбудзецца канцэрт яго твораў у выкананні Святлены Немагай ды салісткі Беларускай Філармоніі Тамары Рэмез, а таксама самі навучымся спяваць некаторыя вядомыя творы кампазітара і прачытаем некаторыя з яго лістоў пра Беларусь.

Вандроўка плануецца на вялікім аўтобусе (59 месцаў) з антыкавіднай рассадкай.

Святлена Немагай, музыказнаўца-беларусіст, кандыдат мастацтвазнаўства і Арт Вандроўня.
8 мая (субота)
8:30-20:00
Маршрут вандроўкі: Менск – Каралішчавічы – Смілавічы – Убель – Чэрвень – Алесіна – Шыпяны - Раткаўшчына – Малыя Ляды – Менск
Унёскі для на вандроўку з экскурсіяй і канцэртам - 50 бел. руб. - наяўнымі ў аўтобусе. Асобна аплочваюцца абед і ўваходныя квіткі ў музеі.
Запіс і падрабязная праграма ў гэтай гугл-форме

#экскурсія #мінск #рэгіёны
186 views10:26
Открыть/Комментировать
2021-05-03 09:05:10
Анлайн-лекцыя "Як прымалі Канстытуцыю 3 мая"

Пра канстытуцыю 3 мая, прынятую Вялікім Соймам у 1791 годзе, ведаюць збольшага ўсе. Але што гэта быў за дакумент і чаму ён з'явіўся менавіта ў бурлівым 1791 годзе, мала хто ведае.
А там цікава. Канстытуцыя распрацоўвалася патаемна вузкай групай соймавых паслоў, якія, разумеючы, што такі радыкальны дакумент можа быць адрынуты кансерватыўнымі калегамі, прыдумалі хітры план...
Пра план, інтрыгі, варагуючыя партыі, і іншыя абставіны прыняцця канстытуцыі мы пагаворым на zoom лекцыі, якая адбудзецца, відавочна, 3 мая!

Такім чынам, 3 мая 2021 года запрашаем на zoom-лекцыю/экскурсію, прысвечаную абставінам прыняцця знакамітай канстытуцыі

Цімафей Акудовіч, экскурсавод
3 мая (пн)
20:30
ZOOM
Ахвяраванні
Запіс па спасылцы

#лекцыя #беларусь
178 views06:05
Открыть/Комментировать
2021-05-02 14:01:23
Цыкл лекцыяў “З гісторыі беларускай музычнай культуры Беларусі”,

Вы паезнаёміцеся з гісторыяй, адметнымі творамі і вядомымі асобамі ў музыцы Беларусі 16-19 ст.

Цыкл з 4-х лекцыяў:

1. “Полацкі сшытак” – музычны брэнд Беларусі
2. Гісторыя оперы ў Беларусі
3. Міхал Клеафас Агінскі – палітык, паўстанец, авантурыст, сусветна вядомы кампазітар
4. Станіслаў Манюшка – музычны класік няіснай краіны.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Віктар Скарабагатаў, беларускі оперны спявак, заслужаны артыст Беларусі ;
Святлена Немагай, музыказнаўца-беларусіст, кандыдат мастацтвазнаўства.
7, 14, 21 і 28 мая (пятніцы)
З 18.30 да 21.00
г. Мінск, вул. вул. Кісялёва, 38
Лекцыі за ахвяраванні - ад 52 руб. за курс ці ад 15 руб. за асобную лекцыю
Рэгістрацыя на курс і больш падрабязная інфармацыя ў гугл-форме

#лекцыя #мінск
186 viewsedited  11:01
Открыть/Комментировать
2021-04-30 15:21:11
Велаэкскурсія па Лошыцкім парку!

Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава... У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней - каб не праваліцца ў часе, машына часу рызыкуе даць збой. Цені зніклых цягнуцца тут паралельна з жывымі, блукаюць згубленымі паркавымі сцяжынамі, мільгацяць між галля старых дрэваў...
Чакаем вас, адважныя веладаследчыкі. Вяртанне ў XXI стагодзе гарантуем!

Магчымы пракат ровараў

Менскі велашпацыр
8 мая (субота)
15:00-17:30
Па запісу
15 BYN
Запіс у групу па телефоне: +375298535749

#экскурсія #мінск
218 views12:21
Открыть/Комментировать
2021-04-30 10:33:21
У госці да Міколы Тарасюка

Вандроўка ў аграсядзібу "Стулы” (Пружанскі раён) на дзень народзінаў (памяці) народнага майстра па дрэве Міколы Тарасюка.

У праграме: музей (драўляны народ) + спектакль-батлейка “Прытулак памяці” + майстар-клас па рэзьбе з дрэва + гарачы абед.

Воля Малафеечава
08 мая (субота)
11:00
Выезд з Брэста
35 руб.
Запіс

#рэгіёны #экскурсія #тур
204 views07:33
Открыть/Комментировать