Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Бронзавыя жыхары Старога Горада У кожным вялікім горадзе ёсць | Экскурсии Минск Беларусь

Бронзавыя жыхары Старога Горада

У кожным вялікім горадзе ёсць свае бронзавыя жыхары. Яны сувора паглядаюць на іншых месцічаў з высокіх пастаментаў, ці, наадварот, робяць выгляд, што нікога не заўважаюць навокал, бо што ім бронзвым да нашых смяротных спраў.
І хоць яны самі лічаць сябе вечнымі, але ж мы ведаем, што ў нашым горадзе бронзавыя жыхары з'явіліся не так даўна, а некаторыя з іх (самыя пафасныя), нават, і не дажылі да нашага часу. Затое тыя, што дажылі, могуць расказаць шмат цікавых гісторый.
Запрашаем на экскурсію па вулічных помніках Старога Горада. Генсекі, гандляры, музыкі, жабракі, коні, жабкі і шмат хто яшчэ распавядуць пра свае жыццёвыя прыгоды і пра прыгоды нашага горада ў ХІХ і ХХ стагоддзях.

Цімафей Акудовіч
1 ліпеня
19:00
Паведамляецца пры запісе
ахвяраванні
Запіс https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc_69REl21SK-Uqze75DkVYKA-RTWr8qPbk-Pwu9FzqU3ZLTA/viewform

#мінск #экскурсія