Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Легенды беларускай рэстаўрацыі Запрашаем на другую сустрэчу | Экскурсии Минск Беларусь

Легенды беларускай рэстаўрацыі

Запрашаем на другую сустрэчу з цыкла "Легенды беларускай рэстаўрацыі".
У 1960-ых гадах у мінскім творчым асяродку нараджалася не толькі мастацкая/тэхнічная рэстаўрацыя. Беларуская культура патрабавала больш глыбокіх працэсаў асэнсавання. Пачалі рэстаўравацца сімвалы, нематэрыяльныя каштоўнасці, навуковыя канцэпцыі.

Для таго, каб пагавыць пра гэты накірунак мы запрасілі мастака-рэстаўратара Алеся Лася, аднаго з патрыярхаў адраджння дуды і батлейкі ў Беларусі, і мастацтвазнаўца Сяргея Харэўскага.

Нашыя госці распавядуць пра мастацка-рэстаўрацыйнае жыццё Мінска 1970-1980-ых гадоў, узгадаюць, як яны самі патрапілі ў гэтае кола і чаму рэстаўрацыя нематэрыялных каштоўнасцей была не менш важнай на тым этапе, чым рэстаўрацыя матэрыяльных.

Сяргей Харэўскі, Алесь Лось і Цімафей Акудовіч
30.06 (серада)
20:00
ZOOM
Запись

#мінск #лекцыі