Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Еўропа адкрывае новыя магчымасці для студэнтаў і навукоўцаў з | Офис Светланы Тихановской

Еўропа адкрывае новыя магчымасці для студэнтаў і навукоўцаў з Беларусі

У падтрымку беларусаў Еўропа запускае новыя праграмы і гранты для навукоўцаў і студэнтаў і працягвае старыя:

– У выніку візіту Святланы Ціханоўскай у Чэхію міністэрства адукацыі Чэхіі запэўніла беларускі бок, што чэшскія ВНУ працягнуць прыём абітурыентаў з Беларусі, калі яны будуць адпавядаць умовам прыёму.

– Працягваецца набор на праграму Graduate Study Advising для студэнтаў, якія жадаюць падрыхтавацца да самастойнага паступлення ў магістратуру і дактарантуру ВНУ ЗША.

– Беларускі Дом правоў чалавека ім. Б. Звозскава праводзіць конкурс грантаў у рамках праекта «Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі 2022-2023». Сумы грантаў – ад 14 да 20 тыс. еўра.

– Праграма EU4Youth аб'явіла прыём заявак на гранты для праектаў, якія развіваюць лічбавыя, кар'ерныя, прадпрымальніцкія і экалагічныя навыкі ў маладых людзей. Сума гранта складае ад 250 тыс. да 1 млн. эўра.

– Інстытут сучаснай гісторыі ў Любляне (Славенія) запусціў стыпендыяльную праграму для навукоўцаў на перыяд з 1 кастрычніка 2022 г. па 1 кастрычніка 2023.

– Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў рамках праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» аб'яўляе конкурс грантаў на правядзенне даследаванняў у сферы сацыяльных і гуманітарных навук.

Больш інфармацыі пра праграмы – у новым дайджэсце ад Офіса Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі.