Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Жлобин Для Жизни

Логотип телеграм канала @zhlobin_strana — Жлобин Для Жизни Ж
Логотип телеграм канала @zhlobin_strana — Жлобин Для Жизни
Адрес канала: @zhlobin_strana
Категории: Блоги
Язык: Русский
Количество подписчиков: 271

Рейтинги и Отзывы

3.00

2 отзыва

Оценить канал zhlobin_strana и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

0

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 4

2023-03-19 13:03:53
17 гадоў таму пачалася «Плошча-2006» – адна з самых масавых і доўгатрывалых акцыяў пратэсту

19 сакавіка 2006 года ў Беларусі прайшлі трэція прэзідэнцкія «выбары». У гэты ж дзень увечары на Кастрычніцкай плошчы адбыўся мітынг, на які сабралася каля 30 тысяч чалавек. Людзі заклікалі правесці сумленныя выбары.

Пратэсны рух узначалілі кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін.

У ноч на 20 сакавіка Цэнтрвыбаркам апублікаваў вынікі. Яўка склала 92,6%.

За Лукашэнку прагаласавалі 82,6 %;
За Мілінкевіча – 6 %;
За Гайдукевіча – 3,5 %;
За Казуліна – 2,3%.

Пасля абвяшчэння вынікаў, 20 сакавіка, на Кастрычніцкай плошчы паўстаў намётавы лагер з 19 намётаў, пазней намётаў стала больш за 30. Лагер пратрымаўся чатыры ночы, яго наведалі нямецкі, літоўскі, чэшскі, англійскі, славацкі, французскі паслы. Міліцыя блакавала лагер, затрымліваліся тыя, хто прыносіў мітынгоўцам ежу. На плошчы выключалася святло, зачыняліся найбліжэйшыя туалеты.

Плошчу Кастрычніцкую па ініцыятыве Уладзіміра Арлова пачалі называць Плошчай Каліноўскага.

У ноч на 24 сакавіка (каля 3:00 гадзінаў) сілавікі абвясцілі пра ліквідацыю лагера і прапанавалі пратэстоўцам прайсці ў аўтазакі. Тыя адмовіліся, селі на зямлю, узяліся за рукі і трымаліся адзін за аднаго. Сілавікі ўжылі сілу. Лагер разбурылі за 15 хвілінаў, затрымалі каля 500 чалавек.

Пазней удзельнікаў Плошчы масава пачалі выключаць з універсітэтаў ды звальняць з працы.

25 сакавіка на Дзень Волі пратэсты працягнуліся, пасля мітынгу калона пайшла да турмы на Акрэсціна. Па дарозе адбыўся жорсткі разгон, людзей моцна збівалі і затрымлівалі.

Падзеі 17-гадовай даўніны можна паглядзець у нашым фільме (спатрэбіцца VPN). Зміцер Дашкевіч быў удзельнікам Плошчы ад самага пачатку, у гэтым фільме – ягоныя сведчанні. Журналістка Любоў Лунёва працавала на акцыях і на ўласныя вочы бачыла, што ўжо тады рабілі беларускія сілавікі з народам.
140 views10:03
Открыть/Комментировать
2023-03-19 09:13:24
Плошча 2006

Сярод пэўнай часткі грамадства існуе міф, што беларусы нібыта маўчалі амаль чвэрць стагоддзя і прачнуліся толькі ў 2020 годзе.

Але гэта не так! Заўсёды ў Беларусі была свядомая і актыўная частка грамадства, якая адносілася да нацыі і бараніла гонар усяго народа. Адным з прыкладаў з'яўляецца «Плошча».

19 сакавіка 2006 года пасля правядзення сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, беларусы выйшлі на пратэст. Пачалася серыя мітынгаў, вядомая як Плошча.

Historyja I Мая краіна Беларусь
111 views06:13
Открыть/Комментировать
2023-03-16 16:46:29
Святары прапагандысты ў царкоўных расах на гэтым тыдні правялі адразу некалькі кампаній супраць дзяржаўнасці Беларусі. Дасталося і Украіне

У Жлобінскі музей прыехала выстава васкавых фігур «абаронцаў айчыны». Да іх арганізатары выставы далучылі царскую сям'ю, Пушкіна, Дастаеўскага, Сароўскага

У Чонках мясцовы бацюшка прыйшоў у школу і расказаў, што першай царкоўнай кнігай на Русі стала кніга Івана Фёдарава 1564 года, выдадзеная ў Маскве. Пра "Псалтыр" Францыска Скарыны 1517 году бацюшка не сказаў нічога.

Гомельскі бацюшка Сава (Мажука) з'явіўся на расейскім канале Салаўёў ТВ і адразу ж заявіў, што Украіна знікне з карты cвету.

t.me/flagshtok
47 views13:46
Открыть/Комментировать
2023-03-15 09:13:02
«Дали команду на самом высоком уровне». На разгон Новой Боровой в 2021 году привлекли все силовые структуры Беларуси

В третьем выпуске серии сливов «Преступники в законе» Киберпартизаны раскрыли подробности карательной операции, которая проводилась в Новой Боровой и Дзержинске перед 25 марта 2021 года. Оказалось, что она была организована по личному приказу Лукашенко, чтобы не допустить участия жителей в акциях протеста ко Дню Воли.

Полностью выпуск можно посмотреть по этой ссылке.
18 views06:13
Открыть/Комментировать
2023-03-13 16:13:08
Адбыў поўны тэрмін і выйшаў на волю палітвязень са Жлобіна Марк Васількоў

Марк быў затрыманы 5 лістапада 2021 года ў Жлобіне. Яго абвінавацілі па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

17 студзеня 2022 суддзя Мікалай Сергеевіч прызнаў Марка вінаватым і пакараў абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на паўтара года.
87 views13:13
Открыть/Комментировать
2023-03-12 13:17:50
Почитайте, как 1980-м тушили пожар на фабрике искусственного меха.

«Если взорвутся емкости с жидким латексом, от Жлобина останутся воспоминания».

https://news.zerkalo.io/life/34443.html?tg

Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.
85 views10:17
Открыть/Комментировать
2023-03-12 09:52:04
Кажется, вокруг Беларуси появляется новый железный занавес.

Рассказываем на примере предыдущей версии, как могут выглядеть последствия.

https://news.zerkalo.io/cellar/33999.html?tg

Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.
13 views06:52
Открыть/Комментировать
2023-03-11 13:44:54
Яшчэ аднаго маладога жлобінца пакаралі 1,5 гадамі «хіміі»

Такі вырак палічыла справядлівым Суддзя Андрэева Святлана ў дачыненні да Леона Салдаценкі, якога абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 (удзел у масавых беспарадках) за падзеі 2020 года.

Паводле версіі следства 16-гадовы на той момант падлетак «прыняў удзел у незаконных дзеяннях грамадзян, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з непадпарадкаваннем прадстаўнікам улады. У цэнтры Жлобіна ён у групе з іншымі пратэстоўцамі выйшаў на праезную частку вуліцы Першамайскай. Яны перакрылі рух грамадскага і іншага транспарту. Выкрыкваў розныя лозунгі, апладысментамі падтрымліваў іншых удзельнікаў пратэсту».

Суддзя Андрэева пастанавіла пакараць Леона 1,5 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
61 views10:44
Открыть/Комментировать
2023-03-11 12:56:10
У Жлобіне падлетка асудзілі за пратэсты 2020 года

Кірыла Камарова абвінавачвалі ва «удзеле ў масавых беспарадках 9 жніўня 2020 года».

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, «непаўнагадовы юнак знаходзіўся ў цэнтральнай частцы гораду разам з іншымі грамадзянамі ўвечары 9 жніўня 2020 года. Ён стаяў на праезнай частцы, перашкаджаў руху транспарту, выкрыкваў розныя лозунгі, пляскаў рукамі, свістаў. Яго дзеянні пацягнулі спыненне транспарту, змяненне 16 яго маршрутаў, закрыццё кругласутачнай крамы».

Суд па справе Кірыла быў у выязным паседжанні. Суддзя Святлана Андрэева асудзіла хлопца на 1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Затрымалі Кірыла Камарова ў канцы мінулага году. СМІ паведамлялі, што ў той жа дзень па той самай справе былі затрыманыя яшчэ Марына Ляхновіч, Таццяна Дземчанка, Вадзім Кір'янаў і Настасся Татарынава. Праваабаронцам стала вядома, што Дземчанка і Татарынава атрымалі па году абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
63 views09:56
Открыть/Комментировать
2023-03-10 11:47:26 02.11.2022 у г. Жлобіне быў асуджаны па арт. 342 ч. 1 Максім Палітаў. Суддзя Ерафееў Яўген прыгаварыў 22-гадовага маладзёна да 2-х гадоў абмежавання волі з накіраваннем ў ПУАТ. Зараз жлабінчук адбывае пакаранне ў ПУАТ № 39. Падтрымаць яго можна лістамі і паштоўкамі, адпраўляючы іх па адрасе: ПУАТ № 39, г. Крупкі-2, Мінская вобласць, 222002, Палітаву Максіму Іванавічу.
92 views08:47
Открыть/Комментировать