2023-01-12 17:02:57
Камітэт па правах чалавека ААН пачаў разгляд двух скаргаў аб забастоўках у Беларусі. Гэта прэцэдэнт
Першая скарга тычыцца страйку на Беларуськаліі ў жніўні 2020 года, калі стачкам «Беларуськалію» абвясціў пра страйк і выставіў цалкам законныя патрабаванні:
прызнаць несапраўднымі вынікі выбараў 9 жніўня; не дапускаць ціску на працоўных, якія ўдзельнічаюць у забастоўцы; унесці шэраг змяненняў у працоўны працэс.
У выніку упершыню ў гісторыі краіны суд прызнаў арганізацыю і правядзенне забастоўкі незаконнымі, а самі страйкоўцы былі рэпрэсаваныя. У скарзе два сябры страйкаму сцвярджаюць, што прызнанне страйку незаконнай і іх звальненне былі адвольнымі, а працяглае ўтрыманне на «сутках» было катаваннем.
Другая скарга тычыцца агульнанацыянальнага страйку, абвешчанага Святланай Ціханоўскай у кастрычніку 2020 года. Многія ўдзельнікі былі рэпрэсаваныя і звольненыя. У накіраванай скарзе трое звольненых рабочых дзяржпрадпрыемстваў і супрацоўніца школы сцвярджаюць, што іх звальненне «за прагул» было адвольным, бо арганізаваць страйк у Беларусі ў адпаведнасці з заканадаўствам немагчыма.
Апошнюю і адзіную справу аб забастоўках Камітэт разгледзеў
у 1986 годзе, прызнаўшы скаргу непрымальнай. Рэгістрацыя скаргаў – ужо прэцэдэнт. Рашэнні па іх вызначаць будучую сусветную практыку ва ўсіх падобных справах.
Крыніца: Respect-Protect-Fulfill
90 views14:02