Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Прадстаўнікі ЗБС выступілі з дакладам на з'ездзе дэлегатаў Нез | ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Прадстаўнікі ЗБС выступілі з дакладам на з'ездзе дэлегатаў Незалежнага Задзіночання Студэнтаў Польшчы (NZS)

5-га снежня актывісты і актывісткі ЗБС выступалі на ўсеагульным з'ездзе Польскага NZS у Познані з дакладам аб стане беларускага студэнцтва ў поствыбарчы перыяд.

Мы гаварылі аб відах студэнцкіх пратэстаў, рэпрэсіі, чорны чацвер, усіх маладых людзях і выкладчыках, якія сёння за кратамі, і дзейнасць студэнтаў у выгнанні.
Асобна мы распавялі пра рэпрэсіі ва ўніверсітэтах, з якімі супрацоўнічаюць польскія ВНУ, як можна дапамагчы ЗБС і палітвязням у Беларусі.

Пасля выступу прадстаўнікоў ЗБС увесь зал стаяў і апладзіраваў на працягу двух хвілінаў.

Дэлегаты былі вельмі ўражаныя і выказвалі безумоўную падтрымку беларусам і беларускаму студэнцтву ў прыватнасці.

«Як і ў 20-м стагоддзі, мы бароліся не толькі за Польшчу, але і за свабоду для ўсіх краёў, і я спадзяюся, што мы будзем і далей прытрымлівацца каштоўнасцяў Салідарнасці і падтрымаем нашых суседзяў на Беларусі» — сказаў адзін з прадстаўнікоў NZS.