Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

​​ Адлічаны студэнт БарДУ. Першае палітычнае адлічэнне пасля | ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

​​ Адлічаны студэнт БарДУ. Першае палітычнае адлічэнне пасля выбараў?

Студэнта БарДУ Глеба Лук’янцова адлічылі 17 верасня. Ён навучаўся на факультэце славянскіх і германскіх моваў.

Фармальная прычына адлічэння: перазалік экзамену. Камісія, у складзе якой быў дэкан факультэта Круглякова Наталля Мікалаеўна і некалькі настаўнікаў, паведаміла Глебу, што ён адлічаны.

Аднак адлічэнне насіла яўна палітычны характар. Яшчэ вясною хлопец атрымоўваў пагрозы ад дэканата за збор подпісаў за дыстанцыйнае навучанне. “Мяне выклікалі ў дэканат і сказалі, што калі мае 'касякі' працягнуцца - мне будзе вельмі складана тут навучацца”, - распавёў хлопец. Глеб лічыць, што сыграла ролю і яго затрыманне 10 жніўня на акцыі ў Бабруйску. Апошняй кропкай стала затрыманне ў холе ўніверсітэта пасля спявання песен у знак салідарнасці з затрыманымі студэнтамі.

Хлопец трапляе пад прызыў у войска, таму яму цяпер складана казаць пра працяг вучобы.

“Вось што я хачу сказаць актыўным студэнтам : не бойцеся, актыўна працуйце - усіх не адлічаць. За намі будучыня”, - кажа Глеб.