Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

У Празе адкрыўся Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана | Светлана Тихановская

У Празе адкрыўся Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі

Святлана Ціханоўская разам з міністрам замежных справаў Чэхіі Янам Ліпаўскім урачыста адкрыла Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай рэспубліцы. Кіраўніцай Офіса прызначана Крысціна Шыянок – адна з лідарак беларускай супольнасці ў Чэхіі. Офіс стане «беларускім домам» для беларусаў і дыяспаральных арганізацыяў, а таксама пабудуе новыя сувязі паміж дэмакратычнымі сіламі і чэшскімі ўладамі, парламентам і інстытуцыямі. Удзел у цырымоніі таксама ўзялі амбасадары, дэпутаты парламента і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі і Чэхіі.

Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці з прамовай і падкрэсліла: адкрыццё Офіса адкрывае новую старонку ў супрацоўніцтве Чэхіі з дэмакратычнай Беларуссю:

«Гэта пасылае моцны сігнал беларускаму народу, які змагаецца за свабоду: «Вы не самотныя ў барацьбе, мы падтрымліваем вас». Гэта сведчыць аб тым, што вы адрозніваеце злачынны рэжым Лукашэнкі ад беларускага народу».

Міністр замежных справаў таксама ўзяў слова падчас афіцыйнага адкрыцця і выказаў надзею, што Офіс будзе спрыяць падтрымцы беларускіх дэмакратычных сілаў, незалежных СМІ і палітвязняў, а таксама стане мостам паміж грамадзянскай супольнасцю Беларусі, Чэхіі і Еўропы.

Напрыканцы цырымоніі Святлана Ціханоўская ўручыла Яну Ліпаўскаму Крыж добрасуседства.