Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Як прайшоў другі дзень III Канферэнцыі беларусаў і беларусак с | Светлана Тихановская

Як прайшоў другі дзень III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Празе?

Зранку беларуская лідарка ўзяла ўдзел у стратэгічнай сесіі Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Народных амбасадаў. Пасля Святлана Ціханоўская ўрачыста адкрыла памятны знак у гонар Францыска Скарыны. Адзначым, што гэта ўжо трэці аб’ект у Празе, прысвечаны беларускаму першадрукару.

«Скарына быў і заўсёды будзе гістарычнай фігурай нумар адзін для беларусаў. Ён увасабляе сабой усё тое, што робіць нас еўрапейцамі. Францыск Скарына прывёў Еўропу ў Беларусь. Але таксама ён прывёў Беларусь у Еўропу» – адзначыла Ціханоўская.

Напрыканцы дня адбыўся марш з нагоды Дня Волі, перад пачаткам якога Ціханоўская звярнулася да ўдзельнікаў:

«Гэта дзень барацьбы не толькі за нашую свабоду, але і за само існаванне Беларусі як дзяржавы. Мы не можам святкаваць Дзень Волі сёння ў Мінску. Краіна пад акупацыяй. Таму беларусы выходзяць на акцыі па ўсім свеце, каб нагадаць пра нашую барацьбу і падтрымаць тых, хто знаходзіцца ў засценках рэжыму. І мы будзем выходзіць далей. Пакуль не вернем сабе сваю краіну. Мы будзем выходзіць, пакуль усе палітвязні не будуць вольныя. Пакуль злачынцы не будуць пакараныя. І пакуль мы назаўжды не вызвалім нашую краіну з кіпцюроў імперыі».