Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Легалізацыя беларусаў у Польшчы: дзе атрымаць дапамогу? Сёння | Светлана Тихановская

Легалізацыя беларусаў у Польшчы: дзе атрымаць дапамогу?

Сёння ў Польшчы знаходзіцца некалькі сотняў тысячаў беларусаў. Кожны з іх сутыкаецца са складанасцямі ў легалізацыі: ад немагчымасці атрымаць апастыль да пратэрмінаванага беларускага пашпарта. Удасканаліць гэтыя працэсы імкнецца працоўная група пры Міністэрстве ўнутраных справаў Польшчы, куды ўваходзяць дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр і кіраўніца дэпартамента прававой абароны Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.

За два гады сумеснай працы з польскім бокам яны дамагліся зменаў у шэрагу міграцыйных працэдураў для беларусаў. У прыватнасці:

З 9 ліпеня 2022 года беларусы ў Польшчы могуць атрымаць від на жыхарства на падставе гуманітарнай візы. Для падачы на такі ВНЖ патрабуецца анкета, фатаграфіі, а таксама копіі ўсіх старонак пашпарта, у тым ліку старонкі з гуманітарнай візай.

Са студзеня 2022 года беларусы могуць атрымліваць праязны дакумент (пашпарт іншаземца) па спрошчанай працэдуры. Да 30 чэрвеня 2024 года яго можа атрымаць кожны беларус, які знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы па часовым або пастаянным відзе на жыхарства. Таксама не трэба прадастаўляць дадатковыя доказы, што вы не можаце атрымаць пашпарт па стандартнай працэдуры.

Пашпарт іншаземца адпаведна тлумачэнню МУС Польшчы прызнаецца ідэнтыфікацыйным дакументам, а не толькі праязным.

Пытанні аб легалізацыі і іншых аспектах, звязаных са знаходжаннем у Польшчы, можна ўдакладніць у мясцовых арганізацыях і ініцыятывах. Такіх, напрыклад, як Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве ці «Партызанка». Інфармацыю аб знаходжанні беларусаў у Польшчы можна таксама знайсці па спасылцы.

Працоўная група пры МУС Польшчы была створана, каб на заканадаўчым узроўні дапамагчы беларусам, якія вымушана пакінулі радзіму. Калі ў вас ёсць прапановы, як палепшыць умовы знаходжання беларусаў у Польшчы, калі ласка, накіроўвайце іх на пошту legal@tsikhanouskaya.org. Мы агучым іх пры наступнай камунікацыі з уладамі Польшчы.