Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Вас прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы. Што рабіць? Срод | Светлана Тихановская

Вас прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы. Што рабіць?

Сродкі масавай інфармацыі часта друкуюць матэрыялы пра прызнанне беларусаў пагрозай нацыянальнай бяспецы ў той ці іншай еўрапейскай краіне. Гэта выклікае ў людзей паніку – і правакуе цэлы шэраг пытанняў. Да каго звяртацца па дапамогу? Ці ёсць спосабы высветліць, што стала нагодай для рашэння? Якіх наступстваў чакаць – і ці можна неяк паўплываць на сітуацыю?

Юрыдычная каманда Офіса распрацавала набор рэкамендацыяў пра тое, як паводзіць сябе ў такой няпростай сітуацыі.