Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Закрытыя сустрэчы сусветных лідараў, выступы ў асноўнай прагра | Светлана Тихановская

Закрытыя сустрэчы сусветных лідараў, выступы ў асноўнай праграме, сайд-івэнт па Беларусі: Ціханоўская – на форуме ў Давосе

Святлана Ціханоўская другі год запар удзельнічала ў Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, каб прадставіць інтарэсы беларусаў, заручыцца падтрымкай міжнародных арганізацыяў і палітычных лідараў, а таксама знайсці новых саюзнікаў і партнёраў.

Якія вынікі?

Беларуская лідарка двойчы выступіла на закрытых сустрэчах сусветных лідараў, а менавіта – на дыскусіях па тэмах «Падрыхтоўка да новай геапалітычнай эры» і «Аднавіць веру ў глабальную сістэму». На гэтых сустрэчах былі прадстаўлены каля 50 краінаў, а таксама ўдзельнічалі лідары ААН, міжнародных арганізацыяў і карпарацыяў.

Святлана Ціханоўская двойчы была спікеркай падчас асноўнай праграмы форума. Першая дыскусія датычылася калектыўнай бяспекі Еўропы і праходзіла разам з лідарамі Польшчы, Харватыі і міністрам замежных справаў Украіны. Другая дыскусія была прысвечаная сітуацыі са свабодай слова ў свеце.

Лідарка правяла шэраг сустрэчаў з сусветнымі палітыкамі, дзе актуалізавала важныя для Беларусі пытанні: вызваленне палітвязняў, падтрымка незалежных медыя, пагроза незалежнасці Беларусі з боку Расіі. Таксама лідарка абмяркоўвала легалізацыю беларусаў за мяжой і прызнанне новага беларускага пашпарта. Удалося ўсталяваць кантакты з прадстаўнікамі Венгрыі, Коста-Рыкі, Косава і Эквадора.

Святлана Ціханоўская наведала Дом Google, дзе сустрэлася з віцэ-прэзідэнткай кампаніі Анэт Кробер-Рыель. Палітык перадала шэраг прапановаў, якія датычыліся лакалізацыі сэрвісаў для Беларусі, падтрымкі беларускамоўнага кантэнту і яго прыярэтызацыі над расійскім, а таксама арганізацыі трэнінгаў для незалежных медыя.

Разам з прадстаўнікамі эканамічнай каманды Офіса, НАУ і АВВА Святлана Ціханоўская выступіла на сайд-івэнце па Беларусі, які прайшоў у Грэцкім Доме. Таксама лідарка ўзяла ўдзел у дыскусіі ў Доме Бельгіі, што датычыўся лёсу дэмакратыі ў свеце.