Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Святлана Ціханоўская – на Сусветным эканамічным форуме: «Мы ча | Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская – на Сусветным эканамічным форуме: «Мы чакаем рашучасці ад міжнароднай супольнасці»

Беларуская лідарка выступіла на панэльнай дыскусіі «Куды рухаецца свабода слова?», дзе распавяла пра рызыкі, з якімі сутыкаюцца беларусы ўнутры краіны, спрабуючы здабыць праўдзівую інфармацыю. Яна заклікала палітыкаў дэмакратычных краінаў да больш рашучых дзеянняў у дачыненні да дыктатараў.

«Якой дапамогі мы прагнем ад палітычных сілаў свету? Рашучасці, перш за ўсё. Мы бачым, што адсутнасць палітычнай волі ўспрымаецца дыктатарамі як слабасць. І яны пачынаюць адчуваць усёдазволенасць. У Беларусі кожны дзень 15-20 чалавек рэжым кідае за краты, бо яны не пагаджаюцца з палітыкай Лукашэнкі. Ці ведае свет пра гэта? Не. Таму што ў краіне не засталося незалежнай прэсы, і мы не можам паказаць свету выявы таго, што адбываецца. Важна, каб міжнародныя медыя супрацоўнічалі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, падсвечвалі праблемы ў нашай краіне».