2021-06-05 09:11:24
Анна Артюшкевич
ЗАЧЕМ НАДО БЫЛО "ПЫТАТЬ" ПРОТАСЕВИЧА, ЧТОБЫ УЗНАТЬ СОТУЮ ЧАСТЬ ИНФОРМАЦИИ, КОТОРУЮ БЕЗ ПЫТОК СООБЩИЛ В ИНТЕРВЬЮ ИВАН РАК ЕЩЕ ПОЛТОРА МЕСЯЦА НАЗАД??
===================================.
Зьміцер Захарэвіч
«НИЧЕГО ЛИЧНОГО»
Паслухаў учора «інтэрвію» Рамана Пратасевіча ў перадачы ОНТ «Марков. Ничего личного». (Слухаў, бо паралельна глядзеў чвэрцьфінал чэпіянату сьвету ў хакеі Канада – Расея, ў якім, дарэчы, перамаглі канадцы, чым выклікалі «хвіліну маўчаньня» ў маскоўскіх камэнтатараў). Вядома, вязень «Амэрыканкі» выглядаў зламаным, запалоханым чалавекам. Але, адкінуўшы спачувальныя румзаньні, мушу сказаць, што не пачуў нічога глябальна новага для сябе, апрача пэўных падрабязнасьцяў, якія толькі спраўдзілі і тое, што я ўжо ведаў, і высновы, да якіх прыйшоў, аналізуючы інфармацыю з мэдыяў. Магу нават пунктамі:
- пра тое, што г.зв. «Атрад "Пагоня"» ёсьць піяраным фэйкам, я ня раз пісаў яшчэ ў 2015-16 гг., грунтуючыся на размовах з украінскімі ўдзельнікамі вайны, і нават выкладаў спасылкі на інтэрвію тых, хто пасьпеў сутыкнуцца з гэным «падразьдзяленьнем»;
- пра тое, што Вольга Карач ёсьць амбітнай прайдзісьветкай, даўно вядома прадстаўнікам «старой» (нацыянальна-дэмакратычнай) апазыцыі;
- пра тое, што праект НАУ рыхтаваўся акурат пад Ціханоўскую можна было шматкроць прачытаць летась у «дэмСМІ»;
- пра тое, што Пуціла-NEXTA ня ёсьць самастойнай фігурай я ўпершыню напісаў яшчэ ў лістападзе 2019-га, а потым пастаянна называў яго «Сьцёпкам-попкам»;
- тое, што ўсе гэныя «голоса из-за границы»(с) – тэлеграм-каналы etc. – залежаць ад фінансаваньня, адпаведна, замежных урадаў і розных праваабарончых фондаў і арганізацыяў, даўно ёсьць сакрэтам Палішынэля;
- тое, што байкі пра падрыхтоўку забойства Лукашэнкі й ягоных сыноў адвакатам-эмігрантам і літаратуразнаўцам (згадайма, пра «150 джыпаў з буйнакалібэрнымі кулямётамі на летувіска-беларускай мяжы») адпачатку ёсьць хлусьнёй, разумелі ўсе адэкватныя людзі. Што і спраўдзіў сам рэжымны інтэрвіюер, папытаўшыся: «Роман, ну Вы сейчас отдаёте себе отчёт, что этих военных не было реально?»;
- ня ёсьць вялікай таямніцай і тое, што самаабвешчаныя «национальные лидеры» «не берегут себя, о народе всё думают»(с), раскашуючы ў ВільнЯХ, ВаршавАХ, БрусэЯХ etc., у той час, калі тысячы беларускіх палітуцекачоў, якія фактычна не атрымліваюць ад іх аніякай дапамогі, вымушаныя выходзіць на «акцыі пратэсту (падтрымкі)» за 15-20$, каб мець хоць якую капейчыну на пражыцьцё. (Пра гэтае, напрыклад, існуе файны відэарасповед –
)…
Здаецца, пра галоўнае напісаў. І што б там ні гугнявіў Франак Вячорка, камэнтуючы на «Эхо Москвы» «інтэрвію» Пратасевіча, як можна зразумець з напісанага вышэй, я ня маю падставаў сумнявацца ў праўдзівасьці словаў Рамана.
P.S. Дык адкаджэце мне, ці варта было йшчэ ўлетку 2020-га верыць абяцанкам-цацанкам гэнай фальшывай, хцівай хеўры псэўдалідэраў «невероятных»?
Иван Рак (https://www.facebook.com/ivan.rak.509) беларуский бизнесмен, работающий в Вильнюсе в беседе с Аленой Васильевой:
- о фигуре Франока Вячорки в деятельности новой "оппозиции"
- о безбедном существовании лидеров беларуской оппозиции
- о спорной позиции Литвы
- о фондах "Дапамога" и "Разам"
- о вреде экономических санкций
- о трудностях беларуских полит. эмигрантов в Литве
- о штабе Тихановской
- о грантовых потоках
- об образе жизни Светланы Тихановской в Вильнюсе
- об отсутствии помощи пострадавшим
397 views06:11