2021-02-22 17:29:56
Хацелі раз’яднаць, але абудзілі. Што адбываецца зараз з БЧБ-сцягам?
У «Год народнага адзінства» дзеючыя ўлады вырашылі падзяліць беларусаў на прыхільнікаў БЧБ і тых, хто падтрымлівае дзеячы афіцыйны сцяг. Зараз, каб забараніць бел-чырвона-белую сімволіку, запушчана адразу два заканадаўчыя праекты.
Каардынацыйная рада выступае за тое, каб беларусам з рознымі поглядамі было месца ў дэмакратычным грамадстве. Незалежнае даследаванне аналітычнага цэнтра Chatham House паказвае, што сярод гарадскога насельніцтва Беларусі ёсць і тыя, хто аддаюць перавагу БЧБ-сцягу, і тыя, каму бліжэй чырвона-зялёны, а таксама тыя, хто абірае іншы варыянт сцяга. Поўнае даследаванне — па спасылцы.
Сёння рэзюміруем, што беларусы ўжо зрабілі ў абарону БЧБ.
Петыцыю Каардынацыйнай рады ў падтрымку бел-чырвона-белай сімволікі падпісалі 103 202 чалавекі — яна стала самай масавай петыцыяй за час існавання платформы petitions.by.
У абарону БЧБ выступілі гісторыкі, якія ініцыявалі праект «Наш сцяг» і стварылі адкрытую заяву з гістарычным абгрунтаваннем каштоўнасці БЧБ.
Грамадская ініцыятыва «LexUP», якая займаецца зменамі ў заканадаўстве, ладзіць кампанію
«Абаронім БЧБ-сімволіку». У межах кампаніі юрысты прапануюць альтэрнатыўны закон для абароны БЧБ-сімволікі, а таксама калектыўную позву на артыкул у газеце «Савецкая Беларусь».
Для падачы калектыўнай позвы ініцыятыўная група зараз шукае спартоўцаў, якія з 1991 па 1995 год выступалі пад БЧБ-сцягам на спаборніцтвах, а таксама ваенных, якія ў гэтыя гады прымалі прысягу пад БЧБ-сцягам. Калі сярод вас ёсць такія, напішыце, калі ласка, у Telegram-бот.
Улады вымушаны разглядаць усе афіцыйныя заявы беларусаў і рэагаваць на іх. А мы паказалі, што мы не перастанем звяртацца, прапаноўваць і законнымі спосабамі адстойваць свае правы.
Чатайце падрабязней на rada.vision.
2.2K viewsedited 14:29