Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Каардынацыйная рада

Логотип телеграм канала @rada_vision — Каардынацыйная рада К
Логотип телеграм канала @rada_vision — Каардынацыйная рада
Адрес канала: @rada_vision
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 3.76K
Описание канала:

Прадстаўнічы орган беларускага грамадства. Сайт: https://rada.vision/
Мэты:
— арганізацыя працэсу
пераадолення палітычнага крызісу
— забеспячэнне згоды ў грамадстве

— абарона суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь
@FeedbackDvizhBot

Рейтинги и Отзывы

4.00

2 отзыва

Оценить канал rada_vision и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

2

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

0


Последние сообщения

2022-08-31 13:04:22
Заўтра пачнецца разгляд справы Ксеніі Луцкіной

Першае паседжанне суда па справе сяброўкі КР Ксеніі Луцкіной пачнецца заўтра ў 10:00 у Мінскім гарадскім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/3). Разглядаць справу будзе суддзя Таццяна Фалькоўская. Па папярэдняй інфармацыі, суд будзе адкрытым.

«Вясна» падзялілася кранальным лістом Ксеніі:

«Салодкага мне хопіць на месяц :) Месяц будзе складаны... Колькі іх яшчэ наперадзе? Аднаму Богу вядома.
Мне вельмі няпроста. Час робіць сваю справу, казаць, што ўсё лёгка і проста - хлусіць, а я гэтага рабіць не ўмею. Збіраюся з сіламі для таго, каб ісці далей.

Бясконца сумую па сыну. Гэта проста непраходны боль. Не дай Бог нікому гэтага перажыць.
Спадзяюся на тое, што ўсе неяк уладкуецца, што ўсё будзе добра! Вельмі спадзяюся і веру ў гэта!
»

Ксенію абвінавачваюць у «змове з мэтаю захопу дзяржаўнай улады». Ёй пагражае пазбаўленне волі ад 8 да 12 гадоў.

Не забывайцеся падтрымліваць Ксенію па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Ксеніі Алегаўне Луцкіной
631 views10:04
Открыть/Комментировать
2022-08-25 17:27:05
Алеся Бяляцкага ўтрымліваюць у "спецкалідоры" СІЗА-1

Як стала вядома праваабаронцам, палітзняволены старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі ў СІЗА-1 утрымліваецца ў так званым "спецкалідоры" — паўпадвальным памяшканні з дрэннымі ўмовамі.

Цягам гэтага года Бяляцкага моцна абмяжоўваюць у ліставанні.

Нагадаем, Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і разам з Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам абвінавачаны ў нясплаце падаткаў у буйным памеры. Больш за год ён утрымліваецца за кратамі, а следства працягнутае да 14 кастрычніка.

Падтрымаць правабааронцу можна лістамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі па адрасе:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Алесю Віктаравічу Бяляцкаму
Напісаць анлайн bit.ly/3PIOcjz
1.1K views14:27
Открыть/Комментировать
2022-08-24 15:05:02
Суд над Ксеніяй Луцкіной распачнецца 1 верасня

«Вясна» паведамляе, што 1 верасня пачнуць судзіць сяброўку КР Ксенію Луцкіну. Былую журналістку БТ абвінавачваюць у «змове з мэтаю захопу дзяржаўнай улады» (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу). Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.

За час зняволення ў яе моцна пагоршылася здароўе: з-за пухліны ў галаўным мазгу Ксенія ўвесь час прымае абязбольныя медыкаменты, а таксама ў яе абвастрылася бранхіяльная астма.

Заклікаем вас падтрымаць Ксенію паштоўкамі і лістамі па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Ксенія Алегаўна Луцкіна
1.2K viewsedited  12:05
Открыть/Комментировать
2022-08-22 15:16:47
«Уводзім прозвішча Знак, а сістэма піша: "Фінансаванне тэрарызму"». Бацька палітзняволенага юрыста Максіма Знака — пра жыццё з жоўтай біркай палітвязня

Спатканне з сям'ёй праз шкло, адзін халадзільнік на 30 чалавек, забарона пісаць лісты не сваякам і жоўтая бірка на вопратцы палітвязня — бацька юрыста Максіма Знака распавёў «Настоящему Времени», як сядзіць у Беларусі яго сын, якога дзейны рэжым лічыць «датычным да тэрарызму» за тое , што ён патрабаваў выконваць заканадаўства аб выбарах.

«Іншым зняволеным, у якіх няма жоўтых бірак, дазваляюць карыстацца яшчэ і скайпам. А гэтым [палітвязням] нельга. Забойцам, гвалтаўнікам можна, а гэтым — нельга».

Чытаць па спасылцы

Падтрымайце Максіма: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Максіму Аляксандравічу Знаку
Напісаць анлайн bit.ly/3PIOcjz
1.3K views12:16
Открыть/Комментировать
2022-08-19 17:28:06 Двухгоддзе са дня стварэння КР

Роўна два гады назад прайшло першае паседжанне Каардынацыйнай рады – прадстаўнічага органа беларускага грамадства.

За гэты час мы атрымалі міжнароднае прызнанне. У верасні 2020 года КР Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой прызнаў КР прадстаўнічым органам беларускага народу. У снежні 2020 года КР была прызнаная «законнай інстытуцыяй для ўдзелу ў дыялозе пра мірную перадачу ўлады» ў «Акце пра дэмакратыю, правы чалавека і суверэнітэт Беларусі» Сената ЗША.

Гэтыя два гады для КР, як і для шматлікх беларусаў і беларусак, асацыююцца з рэпрэсіямі. Зараз у зняволенні знаходзяцца восем сяброў і сябровак асноўнага складу КР, у тым ліку прадстаўнікі Прэзідыума, а таксама 9 чальцоў пашыранага складу. Некаторыя чальцы КР паспелі прайсці праз содні (і не адзін раз), а некаторыя – выйсці на волю.

Аднак Каардынацыйная рада ўвесь гэты час імкнулася рабіць карыснае для беларусаў і беларусак.

– Мы праводзілі сустрэчы з грамадзянамі і ладзілі апытанні, каб не адарвацца ад рэчаіснасці і разумець актуальныя патрэбы грамадства.
– Мы сустракаліся з прадстаўнікамі міжнароднай супольнасці, дыпламатамі і палітыкамі, каб сумесна працаваць над вызначанымі запытамі.
– Мы дзяліліся накопленай экспертызай і ладзілі праграмы падтрымкі, каб садзейнічаць развіццю грамадзянскай супольнасці.
– Мы запусцілі «Рух Большасці», каб кожны беларус і кожная беларуска змаглі штодзённа ўдзельнічаць у дэмакратычным руху.

Сёння КР таксама прыслухоўваецца да запыту грамадства і таму праводзіць рэформу дзейнасці. У выніку яшчэ больш прадстаўнікоў дэмсілаў і грамадзянскай супольнасці змогуць уключацца ў працэсы прыняцця рашэнняў і ў дэмакратычны рух у цэлым.

Дзякуй, што застаецеся з намі!
1.6K views14:28
Открыть/Комментировать
2022-08-19 17:27:59
1.2K views14:27
Открыть/Комментировать
2022-08-16 10:09:55 Мы выйшлі не на плошчы, бо плошчаў нам было мала

Два гады таму адбыўся самы буйны пратэстны марш у гісторыі Беларусі. Верагодна вы не раз чулі, што ў жніўні 2020 года мы з вамі шмат чаго «неда-». Нагадаем, беларусы, што мы з вамі ў гэтыя дні зрабілі звыш.

16 жніўня 2020 года мы ўжо ведалі пра гвалт у першыя дні пасля выбараў: катаванні на Акрэсціна і забойства Тарайкоўскага. Мы ўжо разумелі, што дыктатура гатова на ўсё. Нягледзячы на гэта, мы не схаваліся і не замаўчалі. Падлікі кажуць пра 300 тысяч людзей толькі ў Менску. Нас было так шмат, што плошчаў і галоўнага праспекта не хапала.

Пра нас пісалі буйнейшыя сусветныя СМІ. Наш пратэст заўважылі афіцыйныя ўлады. Мы з вамі ўпэўніліся, што нас Большасць.

Гэтая Большасць не знікла і не змяніла свайго меркавання. Наша прага да свабоды нікуды не дзелася. Беларусы працягваюць змаганне на працоўных месцах, у дварах, у іншых краінах і нават за кратамі.

Калі сёння ў вас апускаюцца рукі і вы не ведаеце, што рабіць, то нагадаем, што беларусы і беларускі працягваюць рабіць маленькія крокі для вялікай перамогі пры дапамозе чат-бота «Рух Большасці». З кожным днём мы становімся толькі мацней і рухаемся да свабоды ў роднай краіне. Мы стаміліся, але назад ніхто не развярнуўся.

Жыве Беларусь!
1.9K views07:09
Открыть/Комментировать
2022-08-13 11:57:29
«Я чакаў убачыць больш загнанае грамадства». Мікалай Шэметаў аб першых днях на волі

Шматдзетны бацька, сябра пашыранага складу КР Мікалай Шэметаў выйшаў з турмы 2 жніўня. Ён цалкам адбыў тэрмін пакарання ў 2 гады.

Больш за ўсё яго кранулі дзве рэчы – рэпрэсіі зачапілі амаль кожную сям’ю, але беларусы працягваюць змагацца:

– Магчыма, мне пашанцавала, але, сустрэўшыся з вялікай колькасцю людзей з розных структур, я зразумеў, што нават людзі, якія, здавалася б, павінны быць больш асцярожнымі ў сваіх выказваннях, не баяцца гаварыць, – здзіўляецца Мікалай. – Я чакаў убачыць больш загнанае грамадства. Відаць, грамадства стамілася баяцца.

Пра прапаганду за кратамі, кранальнасць лістоў, навіны пра вайну ў турме, а таксама тое, што вызвала шок у першыя дні волі – чытайце ў картках.
1.9K views08:57
Открыть/Комментировать
2022-08-10 16:56:56
Ці падтрымліваеце вы стратэгічныя рашэнні, прынятыя падчас канферэнцыі?
Anonymous Poll
32%
Так, адназначна падтрымліваю
30%
Так, гэта лепей, чым ніякіх зменаў
23%
Так, калі яны будуць рэалізаваныя
6%
Не, не падтрымліваю
10%
Не магу адказаць, трэба разабрацца ў сутнасці
721 voters2.6K views13:56
Открыть/Комментировать
2022-08-10 16:55:26 Вынікі канферэнцыі «Новая Беларусь»

Два дні канферэнцыі адзначыліся не толькі гарачымі дыскусіямі паміж прадстаўнікамі і прадстаўніцамі дэмсілаў і грамадзянскай супольнасці, але і двума стратэгічнымі рашэннямі: рэформай Каардынацыйнай рады і стварэннем пераходнага кабінета.

У першы дзень канферэнцыі Каардынацыйная рада прыняла рашэнне па рэарганізацыі сваёй дзейнасці.

«Трэба больш думаць не як дэлегаваць, а як уцягваць у прыняццё рашэнняў больш грамадзян. У нас няма дастатковага досведу працы ў дэмакратычных інстытутах. Я думаю, што пашырэнне магчымасці ўдзелу беларусаў у шырокім грамадскім руху — гэта тое, што патрэбна зрабіць зараз», — адзначыла сяброўка прэзідыума КР Вольга Кавалькова.

Сябра КР Валер Мацкевіч дадаў: «Суб'екты з палітычнай воляй і досведам, каб працягваць барацьбу, мусяць абʼяднацца, быць пачутымі і дамаўляцца на агульнай пляцоўцы па стратэгічных пытаннях. Зараз неабходны прадстаўнічы орган дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці, якім, я веру, стане Каардынацыйная рада».

У выніку другога дня канферэнцыя Святлана Ціханоўская стварыла Абʼяднаны пераходны кабінет, у складзе якога Павел Латушка, Аляксандар Азараў, Валер Кавалеўскі і Валер Сахашчык.

Сябра прэзідыума КР Павал Латушка адзначыў, што «дзверы адчыненыя да кожнага, хто гатовы сваёй думкай, але перад усім справай дапамагчы ў рэалізацыі нашай мэты».
2.2K views13:55
Открыть/Комментировать