Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сёньня ў Беларусі на дзяржаўным ўзроўні сьвяткуецца Дзень наро | Канал Петра Кузнецова. Такие дела

Сёньня ў Беларусі на дзяржаўным ўзроўні сьвяткуецца Дзень народнага адзінства.

Сьвята даволі супярэчлівае, калі меркаваць па сацсетках. Жыхары і выхадцы з Заходняй Беларусі, прынамсі большасьць зь іх, хто хоча выказацца, ўзгадваюць расповяды сваіх продкаў аб тым, як да 1939 гожу было ўсё добра, а потым стала кепска. Ім апануюць іншыя, хто ківае на каталізацыю і паланізацыю.

Ну да Бог зь імі. Я хачу крыху не пра тое.

З фармальнага пункту гледжаньня, ў гэты дзень тэрыторыя і, адпаведна, народ Беларусі сапраўды аб’ядналіся пасьля даволі працяглага разьяднаньня - ну, то можна і пра сьвята гаварыць.

Але ўсё ж такі з гэтым сьвятам даволі цікавая гісторыя.

Ў 1921 годзе бальшавіцкая Масква крыху атрымала ў выніку сваіх разборак з Польшчай, ў выніку чаго заключыла з Варшавай Рыжскі мір, аддаўшы палякам тую самую палову Беларусі.

Ў 1939 зьдзейсьніла паход, дабіўшы Польшчу, якая змагалася з Гітлерам, далучыўшы страчанае назад.

Але гэта не фінал гісторыі па фармаваньні сучасных контураў Беларусі. Бо потым было таксама цікава.

Ў 1941 годзе Беларусь ў складзе СССР таксама ўступіла ў Другую сусьветную і ў 1945 годзе, разам зь іншымі краінамі, перамагла.

І ня проста стала краінай-пераможцай, але найбольш пацярпелай ад гэтай вайны краінай і, таксама, адной з краін - заснавальніц ААН.

Гучыць крута, але дзякуючы ўсё той жа Маскве, якая вырашала тады лёсы народаў (і вельмі хоча працягваць вырашаць і зараз) мы настолькі "перамаглі", што пазбавіліся часткі сваёй даваеннай тэрыторыі.

Так, ў 1941 годзе Беларусь пачынала пераможную вайну з мяжой, якая была заўважна больш на захадзе, чым пасьля перамогі. Дзеля сваіх інтарэсаў і адносін з палякамі Масква пасьля заканчэньня вайны аддала Варшаве Беласточчыну, якая пасьля 1939 ўваходзіла ў склад БССР.

Вось такія вось мы апынуліся па выніку "пераможцы": мала таго, што больш за ўсіх пацярпелі, дык яшчэ і частку тэрыторыяў згубілі ну і, натуральна, частку таго самага "адзінства", прыдбанага быццам ў 1939 годзе.

Я ўсё гэта да чаго. Не да таго, каб тэрытарыяльныя спрэчкі пачынаць - як ёсьць, так ўжо і ёсьць.

Але, можа, ўлічваючы гісторыю і гістарычны досьвед, нам бы лепш самую ідэю нацыянальнага адзінства будаваць не на падмурку маскоўскіх ваенных авантураў, а сыходзячы з таго, што адзіны і выключны шлях да адзінства - гэта Незалежнасьць, якая ёсьць абсалютнай каштоўнасьцью, якую трэба захоўваць і абараняць ўсімі сіламі і рэсурсамі як народа, так і дзяржавы?

Бо "адзінства", якое прыносіцца звонку як вынік геапалітычных гульняў Імперыі - яго як дадуць, так і адбяруць.