Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сёння Дзень памяці Вітаўта Вітаўт (каля 1350-27.10.1430)- к | Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Сёння Дзень памяці Вітаўта

Вітаўт (каля 1350-27.10.1430)- князь гарадзенскі, трокскі, Вялікі князь Літоўскі. Адзін з самых выдатных дзяржаўных дзеячаў ВКЛ. Яшчэ пры жыцці яго пачалі называць Вялікім за высокія заслугі перад дзяржавай.

Правіў Вялікі князь Літоўскі ва ўмовах складаных знешніх і ўнутраных абставін крыжацкай агрэсіі. Даводзілася лавіраваць паміж гэтымі небяспекамі, браць у саюзнікі ранейшых ворагаў і варагаваць з былымі саюзнікамі. Выдатны палітычны такт і вопыт дзяржаўнага дзеяча дазваляў Вітаўту задавальняць дзяржаўныя інтарэсы ВКЛ.