Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

У фондах аддзела рэдкіх кніг наша музея захоўваецца кніга фран | Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

У фондах аддзела рэдкіх кніг наша музея захоўваецца кніга французскага хірурга Нікаля Андры "Артапедыя, або мастацтва папярэджваць і выпраўляць дэфармацыі цела ў дзяцей", выдадзеная ў Парыжы ў 1741 г.

У гэтым трактаце Н. Андры ўпершыню ўвёў ва ўжытак слова "артапедыя", якое ўтварыў ад грэчаскіх каранёў "ortos" (прамы) і "pais" (дзіця). Ён можа быць названы заснавальнікам артапедыі як асобнага кірунку ў навуцы.

Другое выданне гэтай кнігі дапоўнена ілюстрацыямі (варта адзначыць, што правільна зразумець выявы можна толькі ўважліва ўчытаўшыся ў тэкст). Кніга прызначана больш для бацькоў, чым для лекараў, яна прадстаўляе тэорыю анатоміі чалавека, будовы шкілета і росту, а таксама інструкцыі па выпраўленні розных дэфармацый.

На франтыспісе першага выдання кнігі была намалявана прамая жэрдка, прывязаная да выгнутага дрэўца – метафара выпраўлення дэфармацый шкілета ў дзяцей. У розных версіях гэтая ілюстрацыя працягвае служыць міжнародным сімвалам артапедыі.