Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Штогод 6 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаюць Сусветны дзень а | Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Штогод 6 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаюць Сусветны дзень аховы месцаў пражывання. Чалавек навучыўся вельмі шмат чаму: вырваўся ў космас, даляцеў да Месяца, але ён не зможа зноў стварыць тура ці маманта. Усё, што знікае ў жывёльным свеце, - знікае назаўжды.

Сусветны дзень аховы месцаў пражывання якраз і нагадвае ўсім людзям аб тым, што ўсе мы, людзі, з'яўляемся толькі часткай прыроды і ўсім, што маем, мы абавязаны менавіта ёй.

Нагадваем вам, што ў нашым музеі прадстаўлены многія месцы пражывання жывёл: балоты, лугі, вадаёмы, лясы, розныя кантыненты. Чакаем вас на экскурсіях, а для дзяцей малодшага школьнага ўзросту ёсць квэст "Будзь сябрам прыродзе".