Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

З вялікай цікавасцю яны агледзелі новыя экспазіцыі музея, а та | Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

З вялікай цікавасцю яны агледзелі новыя экспазіцыі музея, а таксама наведалі назіральную пляцоўку Старога замка, прысутнічалі на адкрыцці выставы “Прыгажосць і мода. ХХ стагоддзе”.

Дырэктар музея Ю.В.Кітурка расказаў аб дасягненнях музея ў апошнія гады, аб далейшых планах рэканструкцыі палаца Стэфана Баторыя, не абышоў увагай і праблемы музеяў вобласці. За чаяваннем незаўважна праляцелі дзве гадзіны душэўнай бяседы.

Мы рады, што нашы дарагія ветэраны зноў акунуліся ў атмасферу музея, узгадалі гады сваёй плённай працы, адчулі сябе маладымі і энергічнымі. А на памяць застануцца добрыя ўспаміны і агульны фотаздымак на фоне Новага замка.