2023-07-07 15:05:57
Беларусы Літвы! Давайце разам нагадаем пра сябе: вывешвайце нацыянальныя сцягі на вокнах і балконах!
11-12 ліпеня ў Вільні адбудзецца саміт NATO, на які з’едуцца лідары альянсу, палітыкі, тысячы журналістаў з усяго свету. Падчас саміту будзе закранутая таксама тэма Беларусі ў кантэксце размяшчэння ядзернай зброі і роля нашай краіны ў агульнай бяспецы.
У гэтыя дні мы маем магчымасць нагадаць пра сябе зноў, пра тую несправядлівасць, якая адбываецца з намі, пра рэпрэсіі і катаванні, пра той татальны ціск, пад якім жывуць беларусы ўнутры Беларусі, пра прымусовую дэпартацыю сотняў тысячаў беларусаў, якія не маюць магчымасці вярнуцца дадому.
І таксама пра тое, што мы не здаліся, пра тое, што мы не змірыліся з несправядлівасцю, што мы супраць вайны ва Украіне і таго ўдзелу, які супраць нашай волі прымае ў ёй нашая краіна.
Беларусы ў Беларусі вымушаныя маўчаць, але мы можам прамаўляць за нас усіх.
Мы маем наш герб і наш сцяг. Давайце вывесім сцягі са сваіх вокнаў і балконаў у Вільні, Коўна і іншых гарадах. Вывешвайце сцягі ў даступных грамадскіх месцах: на мастах, парапетах, на вокнах і дзвярах беларускіх кавярняў і офісаў арганізацый.
Мы нагадаем заходнім палітыкам пра сваю прагу да свабоды, сваю прыналежнасць да еўрапейскіх народаў і нашае права быць пачутымі.
Калі ў вас няма сцяга - яго можна набыць тут:
• A2 Print&Photo — ад беларусаў беларусам
•
@high_quality16, шые самастойна
• Шыццё ад Бабулі Ганны
• Бірулькі, магніты, кулоны пад заказ
• akabaltic.lt
• flagmanas.lt
• brandus.lt
• koalaprint.lt
2.0K views12:05