Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Кіраўнік міссіі дэмакратычнай Беларусі ва Ўкраіне Генадзь Мань | Мая Краіна Беларусь

Кіраўнік міссіі дэмакратычнай Беларусі ва Ўкраіне Генадзь Манько афіцыйная пачаў сваю працу

Чаму афіцыйна? Бо Генадзь прыехаў ва Ўкраіну пасьля пачатку паўнамаштабнай агрэсіі расеі, дапамагаў добраахвотнікам, валантэрам, узаемадзейнічаў і з украінскімі структурамі – таму добра ведае сытуацыю ва Ўкраіне, асабліва што тычыцца беларусаў.

Мэты перад місіяй стаяць амбіцыйныя:

адкрыцьцё офіса, які заменіць лукашэнкаўскую амбасаду, што зьбегла ў самым пачатку вайны;
наладзіць дыялёг між Украінаю ды дэмакратычнай Беларусьсю на падмурку таго, што большасьць беларускага грамадзтва – на баку Ўкраіны;
вывесьці стасункі між Украінаю ды дэмакратычнай Беларусьсю на партнэрскі ўзровень;
Дапамагчы Ўкраіне ў перамозе, бо перамога Ўкраіны – ключ да вызваленьня Беларусі ад акупацыйных рэжымаў лукашэнкі ды пуціна;
закласьці падмурак стасункаў на будучыню, калі Беларусь ператворыцца на дэмакратычную эўрапейскую краіну.

Што вядома пра Генадзя Манько?

У 80-я служыў у выведцы ў Афганістане, у 90-я – займаўся бізнэсам, патомны барацьбіт, а цяперака – удзельнік беларускага дэмакратычнага руху.

Пажадаем спадару Манько і ўсяе дыпмісіі посьпехаў у дасягненьні гэтых амбітных мэтаў.

Крыніца Мая Краіна Беларусь