Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

МЕНСКРАЗАМ!

Логотип телеграм канала @menskrazam_info — МЕНСКРАЗАМ! М
Логотип телеграм канала @menskrazam_info — МЕНСКРАЗАМ!
Адрес канала: @menskrazam_info
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 995
Описание канала:

Канал аб'яднання пратэстнага руху Менска, рэгіёнаў Беларусі, беларусаў Замежжа.
#МыРазам рухаемся да перамогі над дыктатурай.
Наш бот
@menskrazam_bot
Нашы акаўнты:
https://teletype.in/@menskrazam/accounts
🤍❤️🤍
#МенскРазам‌‌

Рейтинги и Отзывы

3.00

2 отзыва

Оценить канал menskrazam_info и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

1

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 5

2022-06-20 00:18:38
Сёння - дзень медработніка.

Эпідэмія амаль што скончылася, але нашы медыкі па-ранейшаму як салдаты на фронце, толькі ва ўмовах недахопу боепрыпасаў і пад пагрозай здрады камандавання.

Прыватную медыцыну абрабавалі, дзяржаўная разбураецца. Не хапае лекаў ва усіх сферах (аспірын яшчэ ёсць, але ж знікаюць, напрыклад, рэчывы для хіміятэрапіі), не хапае дактароў, бо хто сядзіць, а хто з'ехаў пад пагрозай турмы.

І не гледзячы ні на што, медыкі працягваюць працаваць. Бо медыцына - гэта не палітыка, гэта жыцці людзей. І як салдаты, што абараняюць мірных жыхароў, медыкі не могуць скласці зброю.

Шаноўныя медыкі! Мы віншуем вас і жадаем, каб хутчэй надыйшлі перамены, пра якія ўсе мы марым, і на працы вы б маглі проста дапамагаць людзям, атрымліваючы за гэта грошы і павагу ад дзяржавы.

Дзякуй медыкам!
Жыве Беларусь!
318 views21:18
Открыть/Комментировать
2022-06-19 23:05:58
Сінт-Ніклаас, Бельгія.

Пікет у падтрымку палітвязняў, якія маглі б сёння адзначаць дзень медыкаў, але знаходзяцца ў няволі.

З Днём медыкаў, нашы героі, чакаем вас на волі!

@menskrazam_info
#МыРазам
327 views20:05
Открыть/Комментировать
2022-06-19 20:15:20 Васіль Быкаў, 1991 год

«Зноў, як і заўжды, найбольшыя спадзяванні на нашу мову — гэты галоўны нацыянальны набытак, наша гістарычнае апірышча.

Нездарма яе так вынішчалі ў стагоддзях — забаранялі, аплёўвалі, адвучвалі ад яе цэлыя пакаленні — нацыянальна панішчаныя, класава раз’яднаныя, спаскуджаныя шматгадовай маной; нешта ўсё ж значым у сусветнай суполцы народаў, дык найперш праз гэтую нашу мову.

Без яе ад нас не засталося б і следу, як не засталося яго ад колішніх тутэйшых ятвягаў. Мова верна служыла народу ў добры і благі час, ратавала яго існаванне і ніколі не здраджвала яму. Гэта ёй нярэдка і няўдзячна здраджвалі на Беларусі. За што заўжды былі бязлітасна пакараны Богам і гісторыяй».

@dr1ver97_chat

Водители
342 views17:15
Открыть/Комментировать
2022-06-19 16:36:31
Ці зьявіцца вуліца Каліноўскага ў Кіеве? Залежыць ад вас!

Дзьве вуліцы украінскай сталіцы (вул.Астраханська ды вул.Брестська) экспертная камісія прапанавала назваць у гонар Кастуся Каліноўскага – слыннага беларускага барацьбіта, імя якога з гонарам носіць наш Полк.

Але ўсё вырашыць народнае галасаваньне, што ўжо ідзе.

Аддаць голас можна праз аплікацыю "Київ Цифровий" (App Store, Google Play). Узяць удзел могуць тыя, у каго ёсць украінскі нумар і электронны подпіс.

Галасуйце самі ды заклікайце сваіх украінскіх сяброў галасаваць за тое, каб у Кіеве зьявілася вуліца імя Кастуся Каліноўскага.

РАЗАМ – НАЗАЎЖДЫ!
@BelWarriors
301 views13:36
Открыть/Комментировать
2022-06-19 10:01:02
Беларусы города Торунь следят за судьбой Виктора и Эдуарда Бабарико.

"Наши герои вернуться из плена, а Беларусь мы освободим от "мусора!"


@menskrazam_info
#БеларусыРазам
352 views07:01
Открыть/Комментировать
2022-06-19 01:13:32
Два гады прайшло са дня затрымання Віктара Бабарыкі і яго сына Эдуарда.

Мабыць, лукашэнка думаў, што ўсё будзе лёгка: банкір, бізнэсмэн, чалавек, звыклы да камфорту, яшчэ і з сынам у закладніках. Адступіцца, адкупіцца, здрадзіць народу, напіша пакаяльны ліст, выйдзе праз месяц і з'едзе...

Але Віктар Бабарыка не адступіўся, і з яго арышту пачаліся акцыі салідарнасці, якіх Беларусь яшчэ не бачыла.

Прайшло два гады. Шмат чаго змянілася, але Віктар і Эдуард такія ж, як і былі - мужныя, няскораныя. Не бачна ланцужкоў салідарнасці, але салідарнасць засталася.

Бо не мае значэння, хто ты: банкір ці блогер, рабочы ці айцішнік, вернік ці атэіст. Мы беларусы, і мы зразумелі, што наша краіна і наш народ заслугоўваюць будучыні, а не бясконцага паўтарэння мінулага. І дзеля гэтай будучыні мы гатовыя рызыкаваць.

Дзякуй, Віктар і Эдуард! Дзякуй за тое, што паверылі ў Беларусь і беларусаў. Дзякуй за тое, што працягваеце верыць. Беларусь будзе вольнай. Яна заслугоўвае волі.

Жыве Беларусь! Жыве вечна!
101 views22:13
Открыть/Комментировать
2022-06-18 00:00:08
68-гадовы Мікалай Віцікаў атрымаў 8 месяцаў зняволення за ліст у раённую газету на тэму зменаў у канстытуцыю.

Турэмны тэрмін за пазіцыю ў Беларусі не здзіўляе, і гэтая навіна магла б патануць сярод іншых сумных навінаў. Але ж які чалавек Мікалай Герасімавіч! Ужо калі было зразумела, што термін можна атрымаць нават за стыкер у тэлеграме, чалавек напісаў ліст у газету. Ведаў, што не апублікуюць, але напісаў ўсё роўна. Бо ёсць сітуацыі, калі прыстойныя людзі не могуць маўчаць.

Пачварам патрэбна нашае маўчанне, і той, хто не маўчыць, ламае іх сістэму. Мабыць, рэдактарка газеты 'Маяк', нейкая цётка з начосам, апошнія 27 гадоў публікавала навіны пра надоі і візіты лукашэнкі ў калгасы, і сэнс усіх гэтых тэкстаў быў адзіны: не будзе вам перамен, ніколі не будзе. Але ж аднойчы пенсіянер з Церухі дасылае ліст у газету, і цётка разумее, што перамены не спыніць, бо яны ўжо пачаліся.

Свабоду Мікалаю Віцікаву!
Перамены непазбежныя дзякуючы такім, як ён.
Жыве Беларусь!
316 views21:00
Открыть/Комментировать
2022-06-17 20:58:46
У 676 дзень беларусы з Санкт-Пецярбурга віншуюць з Днём нараджэння

Дэвіда Атаўлаевіча Шаракова,
Ігара Аляксандравіча Рудчыка,
Сяргея Мікалаевіча Клютчэню і
Алега Аляксандравіча Кароля.

Шчыра жадаем ім здароўя і хутчэйшага вяртання да родных, на волю!

Жыве Беларусь!

@menskrazam_info
#БеларусыРазам
321 views17:58
Открыть/Комментировать
2022-06-17 12:53:15
Бутафорскае народнае апалчаэнне ад вусатага ці загартаваны ў баях з фашыстамі полк Каліноўскага? Час выбіраць.
207 views09:53
Открыть/Комментировать
2022-06-17 10:10:17
Рытм сэрца Менску

Ішоў 2022 год...
17 чэрвеня.
Акупаваная краіна. Мая родная Беларусь...

З навінаў за ўчора: дваіх дзяўчат вызваляюць, семярых чалавек (як мінімум) затрымліваюць, некаторым выносяць надуманыя прысуды, кагосьці змяшчаюць у ШІЗА, а кагосьці ў псіхіятрычны стацыянар. Страшны няспынны рух рэпрэсій. Мая любая краіна зараз за кратамі, за высокім калючым дротам

Але ж я адчуваю, што пратэст беларусаў жыве у кожным сэрцы. Я абдымаю цябе ўсю цалкам, мая Беларусь


Дзякуй партызанам
@mog_drive_chat
233 views07:10
Открыть/Комментировать