Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Два гады прайшло са дня затрымання Віктара Бабарыкі і яго сына | МЕНСКРАЗАМ!

Два гады прайшло са дня затрымання Віктара Бабарыкі і яго сына Эдуарда.

Мабыць, лукашэнка думаў, што ўсё будзе лёгка: банкір, бізнэсмэн, чалавек, звыклы да камфорту, яшчэ і з сынам у закладніках. Адступіцца, адкупіцца, здрадзіць народу, напіша пакаяльны ліст, выйдзе праз месяц і з'едзе...

Але Віктар Бабарыка не адступіўся, і з яго арышту пачаліся акцыі салідарнасці, якіх Беларусь яшчэ не бачыла.

Прайшло два гады. Шмат чаго змянілася, але Віктар і Эдуард такія ж, як і былі - мужныя, няскораныя. Не бачна ланцужкоў салідарнасці, але салідарнасць засталася.

Бо не мае значэння, хто ты: банкір ці блогер, рабочы ці айцішнік, вернік ці атэіст. Мы беларусы, і мы зразумелі, што наша краіна і наш народ заслугоўваюць будучыні, а не бясконцага паўтарэння мінулага. І дзеля гэтай будучыні мы гатовыя рызыкаваць.

Дзякуй, Віктар і Эдуард! Дзякуй за тое, што паверылі ў Беларусь і беларусаў. Дзякуй за тое, што працягваеце верыць. Беларусь будзе вольнай. Яна заслугоўвае волі.

Жыве Беларусь! Жыве вечна!