Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Калі табе крыху за 30, настае час рэалізоўваць свае эратычныя | жыццё-маліна

Калі табе крыху за 30, настае час рэалізоўваць свае эратычныя фантазіі. Я доўгі час марыў пра падкаст і, так сталася, знайшлася магчымасць яго зрабіць. Гэта наш сумесны праект з Пашам Капусцёнкам (гаспадаром пса Ігара з маіх сторыс). Мы разам вучыліся на журфаку і ўзнавіўшы адносіны ў эміграцыі вырашылі нешта зрабіць.

1. Нешта называецца Slodky Stony. Калі будзе нагода, растлумачу, чаму так.

2. Гэта падкаст у фармаце відэа.

3. Я размаўляю па-беларуску. Госці — як захочуць.

4. Мы абмяркоўваем выключна Беларусь. Я вельмі загнаўся нашым наратывам, які павінен змясціць суседскія. Пры ўсёй павазе.

5. Зроблены міні-пак з пяці выпускаў, які мы цалкам апублікуем да 13 чэрвеня.

6. Мэта — паспрабаваць. Ужо зразумела, што можна (і галоўнае) хочацца змяніць.

7. Гэта крафт па ўсіх накірунках. Калі будзе больш-менш добрая рэакцыя, будзем думаць, як рабіць гэта тлусцей. Тры, а не два чалавекі. Больш камер.

8. Першай да нас прыйшла Наста Касцюгова, якая нібыта створаная для такіх фарматаў. Вельмі раю.

9. Падпіскі, падабайкі. Якая заўгодна рэакцыя — будзем удзячныя.

10. Беларусь перад усім. Беларускі ютуб till we die.

Спасылка:



Паехалі!