Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Мы скончылі чацвёрты сезон праекта «жизнь-малина» 19 эпізодаў | жыццё-маліна

Мы скончылі чацвёрты сезон праекта «жизнь-малина»

19 эпізодаў, два новыя гарады — Тбілісі і Стакгольм, side-праект «маліна light», які будзе працягвацца без мяне.

Да традыцыйнай мантры «беларусы для беларусаў» я цяпер дадаю яшчэ адну «Беларусь перад усім».

То бок ёсць наш наратыў, наш катэкст і наш кантэнт. І як бы ні было цяжка (а маральна час ад часу цяжка з-за комплекса самых розных чыннікаў), трэба прасоўваць сваё.

Я лічу, што рускі ютуб за нас рускія паглядзяць. Але разумею, што разнастайнасці беларускаму пакуль не хапае. Таму працы яшчэ шмат. Цешыць, што вакол хапае гатовых да яе выканання людзей.

Дзякуй за падпіскі і прагляды. Дзякуй, што сваімм праглядамі вы прасоўваеце беларускае.

Жыве Беларусь.

Інстаграм Мікіты