Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

«Адна дзяўчына мне напісала, што размаўляе па-беларуску, але п | жыццё-маліна

«Адна дзяўчына мне напісала, што размаўляе па-беларуску, але пакуль што «толькі з мужам і катом». Мне здаецца, што калі людзі пачнуць стасавацца па-беларуску ў кампаніях, у кавярнях, гэта будзе вельмі файна, вельмі карысна».

Вядоўца ютуб-канала «Жизнь-малина» за два тыдні свабодна загаварыў па-беларуску. Мікіта Мелказёраў на «Радыё Свабода»: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31476313.html

«У мяне заўсёды была такая ж праблема, што я неяк абражаю беларускую мову, калі размаўляю на ёй з памылкамі. Але гадзіну ці пэўную колькасьць хвілін у дзень я размаўляю на беларускай мове».

«Паша Гарадніцкі з гурту «РСП» казаў, што трасянка — гэта шлях да мовы. І што сарамаціць, прымушаць кагосьці сароміцца мовы — гэта вельмі дрэнная гісторыя».

«На беларускай мове будзе 1 тыдзень з чатырох — 25%. Я лічу, што ўсё павінна быць натуральна, гарманічна. Калі чалавек не размаўляе па-беларуску ў жыцьці, то я яго ня буду прымушаць да мовы».

«Неўзабаве выйдзе выпуск, дзе мы зрабілі беларускамоўную рубрыку. Мы размаўлялі з чалавекам па-расейску, і было фінальнае пытаньне: «Ці сорамна беларусу размаўляць па-беларуску з памылкамі?». У яго было вельмі шмат русізмаў, але гэта было гарманічна, і я ўдзячны чалавеку, што ён пагутарыў са мной».