Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Мікіта Мелказёраў у сваім Instagram павітаў сваіх чытачоў на б | жыццё-маліна

Мікіта Мелказёраў у сваім Instagram павітаў сваіх чытачоў на беларускай мове:

«Ведаеце што? Дакладна не ведаеце. Таму сам распавяду. Зараз тут з’явяцца памылкі і мае намаганні напісаць першы пост у Instagram па-беларуску.

Баюся русізмаў. Кажу што-небудзь пра жаданне і ужываю «хачу». А пасля пачынаюцца думкі: «Якое «хачу», халера яго бяры, жадаю». А ў выніку высвятляецца, што нібіта можна.

У галаве выбух мазгоў, стамляюся, але файна, мне да спадобы.

Учора тэлілісь са знаёмым. Ён такі: «Дзякуй». А я яму: «На спажытак». Чалавек здзівіўся і пайшоў спраўджываць. Вярнуўшыся, абвесціў мяне, што да, такі выраз існуе. І не такі я ёлупень, як яму здавалася на пачатку.

Вось такая цікавостка. Было жаданне напісаць «выябончык», але ж гэта натуральна русізм».