2021-04-06 23:01:25
Паводле матываў беларускамоу́нага ау́торка...
Каторая гадзіна? і
Колькі часу? — розныя пытанні пра рознае
„Колькі часу?“ = „як доўга?“ Адказваем на яго выразамі з колькаснымі лічэбнікамі:
адну гадзіну, пяць гадзін, два дні.
А пытанне
„Каторая гадзіна?“ зусім пра іншае. Лагічна чакаць адказу на яго ў форме парадкавага лічэбніка:
першая гадзіна, восьмая, адзінаццатая, дванаццатая.
Няроўныя гадзіны ў адказ на пытанне
„Каторая гадзіна?“ абазначаюцца традыцыйна.
Ад пачатку і да паловы гадзіны — з прыназоўнікам
на:
пяць хвілін на трэцюю, палова на пятую (гадзіну)
Больш строга, афіцыйна —
другая гадзіна пяць хвілін, шаснаццатая гадзіна трыццаць хвілін.
Ёсць у беларускай мове і
чвэрць, і старадаўні лацінізм
квадранец (азначае тое самае —
‘чвэрць гадзіны’):
Таму можна сказаць і
чвэрць на сёмую, і квадранец на сёмую.
Другая палова гадзіны абазначаецца двума спосабамі: або з прыназоўнікам
без —
без дзесяці першая, або з прыназоўнікам
за —
за квадранец восьмая.
А як адказаць на іншае пытанне — Калі?
У нашай моўнай традыцыі замацавалася формула з прыназоўнікам
а (аб).
Сустрэнемся калі? — А дзясятай, аб адзінаццатай, а палове на чацвертую гадзіну.
Ад гэтай канструкцыі паходзяць і прыслоўі часу
апоўдні і
апоўначы (адказваюць на пытанне „калі?“)
Але ў выпадку дробных хвілінаў адказ будзе апісальны, з прыназоўнікамі
у, на, без, за, да:
сустрэнемся ў дзесяць хвілін на пятую, за дваццаць да восьмай, без дваццаці да восьмай.
#заданне Адкажыце на пытанні:
Каторая гадзіна?
8:15 12:00 7:30 5:03 6:55 15:45 1:40
Калі?
9:00 12:00 00:00 5:30 8:40 11:45 12:25 14:13
850 viewsedited 20:01