Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Go to Belarus – цяпер па-беларуску! ⠀ Сёння мы запускаем белар | Go to Belarus

Go to Belarus – цяпер па-беларуску!

Сёння мы запускаем беларускамоўную версію нашага праекта пра падарожжы па Беларусі. Нарэшце!

Go to Belarus мы робім з пяшчотай і павагай з сакавіка 2017-га. Гайды, маршруты, славутасці, парады і ідэі для падарожжаў па родных мясцінах цяпер будуць выходзіць і па-беларуску. Сацсеткі Go to Belarus таксама стануць беларускамоўнымі. Неўзабаве беларуская версія з’явіцца ва ўсіх матэрыялах, якія былі напісаны за гэтыя гады.

Як і раней, мы будзем рабіць акцэнт на карысных і прыкладных публікацыях фармату «табе трэба толькі паехаць». Да таго ж мы плануем выпускаць больш гістарычных матэрыялаў пра падзеі і з’явы, без якіх, як той казаў, нас немагчыма ўявіць, яшчэ цяжэй – зразумець.

Просім лічыць гэта нашым невялічкім унёскам у тое, каб тваё лета – калі ты бавіш яго ў Беларусі – было трошкі цікавейшым і больш асэнсаваным.