2022-11-10 21:07:58
Сёння вучні 6 "Б" класа наведалі краязнаўчы музей горада Дзяржынска, дзе пазнаёміліся з выставай , прысвечанай міжнароднаму мастацкаму пленэру "Святасць зямлі беларускай".
Вучні пазнаёміліся з дзейнасцю Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), убачылі карціны сапраўдных мастакоў і малюнкі школьнікаў, у якіх адлюстраваны старонкі дзейнасці гэтага чалавека.
Потым навучэнцы перайшлі ў другую залу, дзе пазнаёміліся з жыццём і дзенасцю Валянціны Мінскай. Падлеткаў уразілі факты, якія сведчылі пра сілу духу святой, пра яе самаахвярнасць і імкенне дапамагаць людзям.
Наведалі і выставу, прысвечаную генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Затаіўшы дыханне слухалі вучні аповед экскурсавода пра тое, колькі ў гады вайны было знішчана беларусаў, пра вёскі, якія паўтарылі лёс Хатыні, пра яўрэйскае гета ў нашым горадзе і пра тое, як ушаноўваецца памяць загінуўшых.
Вучні прыйшлі да высновы, што неабходна ведаць і шанаваць гісторыю свайго народа.
165 views18:07