Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

dissidentby

Логотип телеграм канала @dissidentby — dissidentby D
Логотип телеграм канала @dissidentby — dissidentby
Адрес канала: @dissidentby
Категории: Политика
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 1.20K
Описание канала:

Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot
По всем вопросам:
@Dahary_nahami
@light_bearing1312
Поддержать: www.patreon.com/dissidentby
🖤Сайт: dissidentby.com
Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Рейтинги и Отзывы

3.00

2 отзыва

Оценить канал dissidentby и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

1

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 5

2022-06-03 17:12:59 ​#dissidentby
Нашы вынікі за травень:

47 чалавек атрымалі падтрымку:
- 60,1 кг аднеслі валанцеры вязням;
- 7 Вартаўнікоў з'явілася ў вязняў;
- 20 разоў вы дапамаглі нематэрыяльна вязням;
- 20 чалавек атрымалі прамую дапамогу ад dissidentby;
977 адпраўленняў (лістоў, грошай на асабісты рахунак, бандэроляў) вы пацвердзілі праз наш сайт;
194 чалавек мы дадалі на сайт за месяц;
у дачыненні да 103 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанне па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
Зрабіць разавы данат;
Падпісацца на Patreon;
Разава падтрымаць вязняў.

Дзякуй!
7.7K views14:12
Открыть/Комментировать
2022-06-02 22:52:11 ​#dissidentby
Павіншуй з народзінамі Антона Лысава!

Хлопец быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 года. Справа, па якой ён знаходзіцца ў зняволенні, звязана са знішчэннем маёмасці. Падрабязнасцяў няма. За тыдзень да затрымання Антон прыехаў у Беларусь. Вядома, што сяброў і сваякоў у яго тут няма.

Падтрымаць Антона Лысава (https://stopdictat.tk/prisoners/anton-sergeevich-lysov) можна напісаўшы ліст, даслаўшы бандэроль ці грошы на асабісты рахунак:

Лысаў Антон Сяргеевіч
Валадарскага 2, СІЗА-1, 220030, Мінск.
393 views19:52
Открыть/Комментировать
2022-06-02 20:31:42 ​#dissidentby
Дзяніс Дзёмух і Ганна Панічкіна паспяхова пакінулі Беларусь і знаходзяцца ў бяспецы.

Дзяніс Дземух - былы палітзняволены, які быў асуджаны на 1,5 гады за ўдзел у акцыях пратэсту. Адбываў пакаранне ў ПК-3, Віцьба.

Ганна Панічкіна - актывістка, была затрымана за распаўсюд улетак пра рэферэндум. Дзяўчыну катавалі электрашокерам. Агулам яна правяла ў зняволенні 27 дзён.
665 viewsedited  17:31
Открыть/Комментировать
2022-06-02 00:18:57 #dissidentby

1 чэрвеня. Вынікі:
Міхаіл Заранкоў адбывае пакаранне ў ПУАТ-39, Крупкі;
Іван Паршын асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі;
Дзяніс Кісялеў пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ-55, Мінск;
Яўген Буйніцкі асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі;
Дар'я Верамейчык асуджана на 3 гады "хатняй хіміі";
Сёстры Яна і Таццяна Барысовіч асуджаны на 2,5 гады абмежавання волі кожная;
Уладзімір Кашко цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Дзень народзінаў 2 чэрвеня адзначаюць:
- Мікіта Дзмітрыеў,
- Андрэй Іванюшын,
- Антон Лысаў,
- Раман Аніськоў,
- Дзмітрый Івашкоў,
- Уладзіслаў Барысаў.

Судовыя паседжанні 2 чэрвеня:
- Кацярына Алексіян па арт. 342 КК РБ а 10.20 (суд Заводскага раёну, Мінск);
- Андрэй Ваўчок па арт. 369 КК РБ а 10.30 (суд Маскоўскага раёну, Мінск);
- Валянцін Заўялаў па арт. 342 КК РБ а 10.30 (суд Заводскага раёну, Мінск);
- Уладзімір Даронцаў па арт. 342 КК РБ а 11.00 (суд Фрунзенскага раёну, Мінск);
- Павал Макаранка па арт. 369 КК РБ а 14.30 (суд Дзержынскага раёну);
- Сяргей Луферэнка па арт. 367, 368 і 370 КК РБ а 14.30 (суд Ленінскага раёну, Гродна).

Калі вы ведаеце вынікі судовых паседжанняў, якія праходзяць штодзень (https://stopdictat.tk/trials), калі ласка, дасылайце нам інфармацыю праз кантакты ў апісанні каналу ці праз форму на сайце "Дадаць інфармацыю".
434 views21:18
Открыть/Комментировать
2022-06-01 20:15:22 ​#dissidentby
Дапамажы Сяргею Наліўка аплаціць знаходжанне на "хіміі"!

Сяргей Наліўка быў асуджаны на 2 гады абмежавання волі за акцыі пратэсту ў Брэсце. Ен адбывае пакаранне з 26 ліпеня ў ПУАТ-9, Віцебск.

З працаўладкаваннем на любой "хіміі" складана, ніхто не жадае займацца палітвязнямі ці прапаноўваюць зусім рабскія ўмовы. Акрамя таго, на вязняў рэгулярна ціснуць і змяшчаюць іх у карцар.

З 18 красавіка па 18 траўня Сяргей правеў у ШЫЗА. Зараз яму неабходна дапамога ў аплаце свайго месцазнаходжання ў ПУАТ-9.

Каб дапамагчы, націсніце кнопку "Я магу дапамагчы" і пакіньце свае кантакты ў Telegram.
432 views17:15
Открыть/Комментировать
2022-06-01 00:00:37 #dissidentby

25-31 траўня. Вынікі:
Сяргей Сакавец асуджаны на 4 гады зняволення;
Наталля Малец асуджана на 1 год пазбаўлення волі;
Данііл Касенка паспяхова пакінуў краіну;
Павал Чуркін цалкам адбыў тэрмін і быў вызвалены;
Рыгор Мамановіч цалкам адбыў тэрмін і быў вызвалены;
Павал Дрозд этапаваны ў ПК-1, Наваполацк;
Алегу Пайташу і Дзмітрыю Юркойцю змянілі хімію з накіраваннем на "хатнюю хімію" па стане здароўя;
Вольга Томіна асуджана на 2 гады пазбаўлення волі;
Артур Эшбаеў паспяхова пакінуў краіну;
Руслан Ксенжык асуджаны на 3 гады абмежавання волі;
Максім Анкуда асуджаны на 1,5 гады пазбаўлення волі;
Максім Сафонаў пераведзены ў СТ-4, Магілеў;
Раман Смолькін пераведзены ў СІЗА-2, Віцебск;
Кацярына Радзівіл асуджана на 2 гады "хатняй хіміі";
Аліна Аўдзіенка, Андрэй Кацібнікаў і Іван Зыскуноў былі асуджаны на 3 гады "хатняй хіміі" кожны і вызвалены ў залі суда;
Вольга Галубовіч пераведзена ў СІЗА КДБ;
Яўген Каханоўскі пераведзены ў СТ-8, Жодзіна на ўзмоцнены рэжым;
Кім Самусенка этапаваны ў ПК-15, Магілеў, Аляксей Самусенка - у ПК-17, Шклоў;
Павал Абуховіч этапаваны ў ПК-1, Наваполацк;
Анастасія Кухарава паспяхова пакінула краіну;
Андрэй Кудзік этапаваны ў ПК-15, Магілеў;
Дзяніс Краўчук пераведзены ў СІЗА-1, Мінск;
Вячаслаў Малейчук асуджаны на 22 гады пазбаўлення волі;
Алег Груздзіловіч этапаваны ў ПК-15, Магілеў;
Аляксандр Шаціла асуджаны на 1,5 гады "хатняй хіміі";
Міхаіл Хаванскі цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю;
Глеб Фіцнэр цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю;
Уладзімір Пархоменка асуджаны на 1 год зняволення;
Людміла Волкава асуджана на 2 гады зняволення;
Аляксей Субцэльны асуджаны на 3 гады абмежавання волі;
Яўген Маляўка асуджаны на 3 гады "хатняй хіміі";
Андрэй Барысюк пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ-39, Крупкі.

Дзень народзінаў 1 чэрвеня адзначаюць:
- Марыя Каленік,
- Сяргей Ефімаў,
- Ягор Храменя.

Судовыя паседжанні 1 чэрвеня:
- Валерый Елісееў па арт. 369 КК РБ а 10.00 (суд Первамайскага раёну, Віцебск);
- Іван Мілюкоў па арт. 368 і 369 КК РБ а 14.10 (суд Маскоўскага раёну, Мінск).


Калі вы ведаеце вынікі судовых паседжанняў, якія праходзяць штодзень (https://stopdictat.tk/trials), калі ласка, дасылайце нам інфармацыю праз кантакты ў апісанні каналу ці праз форму на сайце "Дадаць інфармацыю".
256 views21:00
Открыть/Комментировать
2022-05-31 12:59:58 ​#dissidentby
Падтрымай Юрыя Касцюка!

15 траўня Юру затрымалі ў РФ, бо ён быў у вышуку ў Беларусі.
Нагадаем, што Юрый Касцюк быў асуджаны на 1 год абмежавання волі за сарваны чырвона-зялены сцяг. За парушэнні "на хіміі" яму змянілі рэжым пакарання і ён 1,5 месяца правеў у калоніі.

14 лютага 2022 года чат "Валейбол па выходных" быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем. На наступны дзень прайшлі затрыманні і вобшукі. Сярод затрыманых быў і Касцюк. Ён атрымаў адміністрацыйны арышт. Падчас адбыцця адміністрацыйнага пакарання да яго завіталі супрацоўнікі КДБ. Касцюк быў моцна збіты, было падазрэнні на сламаныя рэбры.

Крымінальная справа па арт. 361-1 КК РБ "Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання ці ўдзел у ім" не была спынена.

Юрый быў аб'яўлены ў вышук і 15 траўня затрыманы. Зараз ён чакае экстрадыцыі ў Беларусь.

Падтрымаць Юру можна:
- напісаць ліст (https://fsin-pismo.ru/client/app/letter/create);
- перавесці грошы на асабісты рахунак (https://fsin-money.ru/client/app/transfer/create);
- даслаць перадачу (https://pereday-v-sizo.ru).
612 views09:59
Открыть/Комментировать
2022-05-30 20:09:53 ​#dissidentby
Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

Актыўная спасылка:
https://stopdictat.tk/birthdays?month=6

Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст, тэлеграму ці замовіць віншаванне на радые;
- даслаць грошы на асабісты рахунак вязня;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце.

Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
190 views17:09
Открыть/Комментировать
2022-05-29 21:16:13 #dissidentby
... Интересный получился момент в столыпинском вагоне. Заводят меня и еще одного парня в наручниках в купе столыпинского вагона. Там уже сидит несколько человек. Знакомимся. Один парень у меня спрашивает:

- Дед, сколько ты человек завалил?
- Никого я не валил.

Он не верит. Спрашивает:
- А нафига тогда тебе, старому дядьке, наручники надели? Колись, что сделал?

Все тоже примолкли, слушают. Я рассказываю, он не верит. Через какое-то время приходит начальник караула, называет всех по фамилиям и все говорят свой срок и статью. Я называю срок в полтора года и статью “Хулиганство”. У парня отвисает челюсть - он и другие не могут поверить в то, что происходит. Он начинает напрягать старшего конвоя:

- За что деду наручники надели?

Старшему это надоедает и он грозит и ему надеть наручники. А он:

- Да мне пофиг, надевай. Мне стыдно, что у меня 12 лет и я еду без наручников, а дед ничего такого не сделал, полтора года везет и вы, беспредельщики, его в браслеты заковали.

Тогда это только начиналось и все было в диковинку даже конвою. С меня сняли наручники только когда мы приехали в СИЗО Могилева...

Читай заметки освободившегося политического заключенного из ИК-2.
433 views18:16
Открыть/Комментировать
2022-05-29 13:09:04 ​#dissidentby
Заўтра і паслязаўтра выходзяць на волю Міхаіл Хаванскі і Глеб Фіцнэр!

Міхаіл Хаванскі - жыхар Несвіжу, быў асуджаны на 1 год зняволення за тое, што абараняў людзей ад свавольства міліцыянтаў. Мужчына адбывае пакаранне ў ПК-2, Бабруйск;

Глеб Фіцнэр - былы студэнт МДЛУ, быў асуджаны на 2 гады зняволення па "справе студэнтаў". Адбывае пакаранне ў ПК-17, Шклоў.
594 views10:09
Открыть/Комментировать