Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

dissidentby

Логотип телеграм канала @dissidentby — dissidentby D
Логотип телеграм канала @dissidentby — dissidentby
Адрес канала: @dissidentby
Категории: Политика
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 1.20K
Описание канала:

Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot
По всем вопросам:
@Dahary_nahami
@light_bearing1312
Поддержать: www.patreon.com/dissidentby
🖤Сайт: dissidentby.com
Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Рейтинги и Отзывы

3.00

2 отзыва

Оценить канал dissidentby и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

1

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения

2022-08-31 14:03:16 ​#dissidentby
Вадзім Хіжнякоў быў змешчаны ў ПКТ на паўгады!

Вадзім Хіжнякоў быў затрыманы на акцыі пратэсту 27 верасня 2020 за тое, што нібыта ўжыў гвалт да супрацоўніка міліцыі. На судзе Вадзім віну не прызнаў. У выніку яму прысудзілі 2,5 гады пазбаўлення волі.

Зараз стала вядома, што Вадзім Хіжнякоў змешчаны ў ПКТ да канца тэрміну.

Памяшканне камернага тыпу (ПКТ) - спецыяльнае памяшканне, у якім утрымліваюцца асуджаныя да пазбаўлення волі, пераведзенныя ў парадку спагнання за злосныя парушэнні ўсталяванага парадку адбыцця пакарання ў папраўчых калоніях ва ўмовах агульнага, узмоцненага i строгага рэжымаў.

Што можна?
- расходваць на набыцце прадуктаў і прадметаў першай неабходнасці 1 б.в.
- атрымліваць 1 бандэроль раз на 6 месяцаў
- раз на дзень мець шпацыр 30 хвілін

Падтрымаць Вадзіма можна лістамі і тэлеграмамі:
Хіжнякоў Вадзім Валер'евіч
ПК-1, Тэхнічная 8
Наваполацк, 211445

Наш бот: @dissidentby_bot
147 views11:03
Открыть/Комментировать
2022-08-31 11:47:56
Байпрасвет аб'ядноўвае беларускі самвыдат ужо амаль два гады!

Дзякуючы вашай падтрымцы і свядомым смелым беларусам стаў магчымы распаўсюд праўдзівай інфармацыі нават ва ўмовах рэпрэсіўнага рэжыму.

Мы не плануем спыняцца, наша мэта — каб Беларусь была вольнай

Падтрымайце друк і распаўсюд незалежнага самвыдату ў Беларусі па спасылцы
190 views08:47
Открыть/Комментировать
2022-08-29 14:16:13 ​#dissidentby
Павіншуй з 55-годдзем Юрыя Ўласава!

Юрый Ўласаў - быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай па Гомелю і Гомельскай вобласці. У выніку быў асуджаны на 6,5 год пазбаўлення волі за “падрыхтоўку да беспарадкаў”.

Юрый Іванавіч Уласаў
ПК-1, Тэхнічная 8, Наваполацк, 211445

Таксама вы можаце пакінуць свае віншаванні ў гугл-дакуменце, каб сваякі Юрыя перадалі яму ўсе вашыя цёплыя словы.
332 viewsedited  11:16
Открыть/Комментировать
2022-08-29 12:08:47 ​#dissidentby
На волю выйшлі два палітвязня з ПК-22!

Андрэй Цімафеенка - жыхар Віцебску, быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі за тое, што штурхнуў супрацоўніка міліцыі на маршы ў Віцебску. Быў вызвалены 21 жніўня па сканчэнні тэрміну;

Вячаслаў Ламаносаў - жыхар Віцебску, быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі за тое, што нібыта збіў аператара БТ. Быў вызвалены 18 жніўня па сканчэнні тэрміну.
347 views09:08
Открыть/Комментировать
2022-08-28 20:27:12 ​#dissidentby
Павіншуй вязняў з днём нараджэння! Паглядзіце колькі прыгожых твараў у верасні!

Актыўная спасылка тут.

Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму;
- даслаць грошы на асабісты рахунак вязня;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце.

Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.

Наш бот: @dissidentby_bot
302 views17:27
Открыть/Комментировать
2022-08-28 19:18:49 ​​#dissidentby
На волю выйшаў Андрэй Караленя!

Андрэй Караленя - удзельнік роварнага заезду ў Менску. Быў асуджаны за "супраціў" супрацоўніку міліцыі на 2 гады пазбаўлення волі. Андрэй адбываў пакаранне ў ПК-2, Бабруйск.

Андрэй быў вызвалены 27 жніўня 2022 па сканчэнні тэрміну.
205 views16:18
Открыть/Комментировать
2022-08-27 09:00:09 ​#dissidentby
На волю выйшла Вольга Чарняк!

Вольга Чарняк - жыхарка Маладзечна, была асуджана на 1 год пазбаўлення волі за ўдзел у сцэпцы 9 жніўня 2020 году. Разам з іншымі фігурантамі Вольга была апазнана па фота.

20 жніўня Вольга выйшла на волю па сканчэнні тэрміну.
354 views06:00
Открыть/Комментировать
2022-08-26 19:03:07
#dissidentby
Колькі палітычных зняволеных знаходзяцца ў калоніях

Калонія - папраўчая ўстанова, дзе знаходзяцца асуджаныя на пазбаўленне волі. Звычайна там існуе жылая зона, якая дазваляе ўтрымліваць да 150 чалавек у адным пакоі. Зняволеныя ходзяць на працу, маюць доступ да бібліятэкі, спартовых пляцовак, царквы, і забаўляльнага пакою (тэлевізар). Вядома, што для палітычных зняволеных умовы значна горш - іх змяшчаюць у ПКТ (памяшканне камернага тыпу) і ШЫЗА, забараняюць без прычынаў хадзіць у царкву, атрымоўваць адукацыю і ўдзельнічаць у мерапрыемствах.

На сёняшні дзень толькі ў калоніях знаходзіцца 510 палітычных зняволеных.

Наш бот: @dissidentby_bot
761 views16:03
Открыть/Комментировать
2022-08-26 14:42:09 ​#dissidentby
Мы запыталіся ў Вартаўнікоў і Вартаўніц, што такое быць побач з сям'ей палітычнага вязня і перажываць усе цяжкасці разам.

Хто такі Вартаўнік?
Той/тая, хто дапамагае вязню рэгулярна і знаходзіцца напрамую ў кантакце з сям'ей

Як стаць Вартаўніком?
Абраць вязня праз наш сайт і націснуць пад фота "Стаць Вартаўніком". Мы з вамі звяжамся і дапаможам усталяваць кантакт :)
353 viewsedited  11:42
Открыть/Комментировать
2022-08-25 23:07:15 ​#dissidentby
Наша каманда знайшла яшчэ адну фігурантку па справе аб падпале дому Гайдукевіча. Дзяўчына ўжо больш за год у СІЗА.

Вольга Петух - нарадзілася ў весцы Казлоўка Светлагорскага раёну. На момант затрымання працавала адміністратарам у гатэлі "Еўропа" у Мінску. У яе есць сталыя бацькі. Вольга была затрымана 13 жніўня 2021 году.

Ей можна прынесці перадачу, даслаць бандэроль, даслаць грошы на асабісты рахунак, каб падтрымаць:

Петух Вольга Віктараўна
СІЗА-1, Валадарскага 2, 220030, Мінск

Раней мы публікавалі дакумент аб іншых затрыманых па гэтай справе. Калі вы валодаеце нейкай інфармацыяй пра гэтых людзей, напішыце па кантактах у апісанні каналу:
Вайцеховіч Уладзіслаў Вітальевіч
Вайцеховіч Анастасія Аляксандраўна
Вайцеховіч Віталь Міхайлавіч
Вайцеховіч Вольга Пятроўна
Лісоўскі С.Ю. (затрыманне 13.08.21)
Падзько Вольга Алегаўна (вызвалена праз 4 месяцы і асуджана па арт. 342 КК РБ)
Падзько Аляксандр Эдвардавіч (вызвалены праз 4 месяцы)
Ярмак Арцём Ігаравіч (вызвалены праз 3 месяцы пад падпіску аб нявыездзе, з'ехаў з краіны)
Пястрак Эдуард Віктаравіч, 11.11.1983 (супрацоўнік МУС)
Морголь Д.Ю. (затрыманне 13.08.21)
Чыхінскі П.В. (затрыманне 13.08.21)
Гурскі А.К. (затрыманне 13.08.21)
Гурскі В.К. (затрыманне 27.08.21)
Буякевіч А.Ф. (затрыманне 13.08.21)
Петух Вольга Віктараўна
Сакалоў С.А. (затрыманне 20.08.21)
446 views20:07
Открыть/Комментировать