Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

​#dissidentby Вадзім Хіжнякоў быў змешчаны ў ПКТ на паўгады | dissidentby

​#dissidentby
Вадзім Хіжнякоў быў змешчаны ў ПКТ на паўгады!

Вадзім Хіжнякоў быў затрыманы на акцыі пратэсту 27 верасня 2020 за тое, што нібыта ўжыў гвалт да супрацоўніка міліцыі. На судзе Вадзім віну не прызнаў. У выніку яму прысудзілі 2,5 гады пазбаўлення волі.

Зараз стала вядома, што Вадзім Хіжнякоў змешчаны ў ПКТ да канца тэрміну.

Памяшканне камернага тыпу (ПКТ) - спецыяльнае памяшканне, у якім утрымліваюцца асуджаныя да пазбаўлення волі, пераведзенныя ў парадку спагнання за злосныя парушэнні ўсталяванага парадку адбыцця пакарання ў папраўчых калоніях ва ўмовах агульнага, узмоцненага i строгага рэжымаў.

Што можна?
- расходваць на набыцце прадуктаў і прадметаў першай неабходнасці 1 б.в.
- атрымліваць 1 бандэроль раз на 6 месяцаў
- раз на дзень мець шпацыр 30 хвілін

Падтрымаць Вадзіма можна лістамі і тэлеграмамі:
Хіжнякоў Вадзім Валер'евіч
ПК-1, Тэхнічная 8
Наваполацк, 211445

Наш бот: @dissidentby_bot