2021-04-22 14:32:47
Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship-2021 - курс анлайн-навучання для маладых лідараў i лiдарак, якія хочуць змяняць гарады і рэалізоўваць сваі ідэі!
У чым адметнасць?
Вы даведаецеся, як умацоўваць мясцовыя супольнасці, пракачаеце навыкі публічных выступаў, эфектыўнага SMM; навучыцеся выбудоўваць паспяховыя грамадскія ды піяр-кампаніі ды шмат іншага! Сярод экспертаў – культуролаг Максім Жбанкоў, рэдактарка kyky.org Наста Рагатко, эканамічны аглядальнік Сяргей Чалы, галоўная рэдактарка The Village Яўгенія Сугак ды Юры Стукалаў, кіраўнік магілёўскага Цэнтра гарадскіх ініцыятыў.
Праграма ўключае 10 анлайн-лекцый і трэнінгаў на тэмы працы ў сацсетках, публічных выступаў, гуртавання мясцовых супольнасцей, складання прэс-рэлізаў, лічбавай бяспекі, пабудовы піяр-кампаній і не толькі.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 23 красавіка: http://bit.ly/belarus-urban-fellowship-2021.
611 views11:32