Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

З Міжнародным днем роднай мовы! Калі вы сутыкаецеся з міжнаро | PRAMOVA

З Міжнародным днем роднай мовы!

Калі вы сутыкаецеся з міжнародным падаткаабкладаннем з боку Беларусі, то павінны валодаць роднай мовай. Справа ў тым, што амаль палова Пагадненняў памiж Рэспублiкай Беларусь i іншамі краінамі аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы існуюць на беларускай мове.

На беларускай мове з боку Беларусі заключаны Пагадненні аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання з такімі краінамі як: Аб'яднаныя Арабскiя Эмiраты, Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Германiя, Ізраіль, Iндыя, Інданезiя, Іран, Кіпр, Латвія, Лiван, Літва, Манголiя, Нідэрланды, Паўднёвая Афрыка, Пакiстан, Румынія, Сербія, Славакія, Тайланд, Турцыя, Узбекiстан, Украина, Харватыя, Чэхiя, Швейцарыя, Эстонiя.

На карысць 10 падатковых тэрмінаў:
1. налогообложение - падаткаабкладанне
2. НДС - падатак на дадатковую вартасць
3. отсрочка – адтэрміноўка
4. отчёт – справаздача
5. недвижимое имущество – нерухомая маёмасць
6. себестóимость – сабекóшт
7. прибыль и убыток – прыбытак i стрáта
8. уклонéние от налóгов - ухілéнне ад падáткаў
9. ущéрб – шкóда
10. учет на бухгалтерских счетах - улік на бухгалтарскіх рахунках

Таксама на нашым сайце для прыхільнікаў есць беларуская старонка https://bel.uhy-bc.by/
@businesscollegia