2023-01-13 09:01:22
Добрай раніцы!
Слова гэтай раніцы - Экзамен
Экзамен - выніковая форма ацэньвання ведаў. Экзамен у перакладзе з лацінскай мовы абазначае «выпрабаванне». І менавіта выпрабаваннямі, складанымі, часам драматычнымі, становяцца экзамены.
Вось некалькі парадаў, якія могуць дапамагчы пры падрыхтоўке да экзаменаў:
- Адзначце тэмы, якія вы ўжо прапрацавалі і ў якіх адчуваеце сябе ўпэўнена. Сканцэнтруйце ўвагу на пытаннях, да якіх вы слаба падрыхтаваныя.
- Каб лепш запомніць матэрыял, неабходна максімальна выкарыстоўваць усе магчымасці: успрымаць тэкст і на слых, і візуальна чытаць з ліста.
- Трэніруйцеся адказваць на пытанні. Па меры таго, як вы вывучылі кожную тэму, спрабуйце адказваць на пытанні. Адказваючы на іх, вы набываеце ўпэўненасць у сабе і зможаце адказаць на нечаканыя пытанні на экзамене.
- Пераказ тэксту сваімі словамі прыводзіць да лепшага запамінання, паколькі гэта актыўная, арганізаваная разумовая праца.
251 views06:01