Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сёння нашай гераіняй стала жывая быль беларускага пратэсту Нін | БОР | Беларуское объединение рабочих

Сёння нашай гераіняй стала жывая быль беларускага пратэсту Ніна Рыгораўна Багінская.
Яна ў плыні доўгіх гадоў з'яўляецца яскравым прыкладам рашучасці і зацятасці, якая не баяцца дыктатуры.

Нарадзілася Ніна Георгіеўна 30 снежня 1946 года, цяпер ей 76 гадоў.
У свой час наша яна стала ўдзельніцай БНФ і стварыла ўласную партыйную ячэйку. Адзін з першых мітынгаў у якім Ніна Рыгораўна прыняла удзел адбылося ў Курапатах - у Дзень памінання продкаў

Першым рэпрэсіям Ніна Рыгораўна падвергнулася ў 1994 годзе, яна была звольнена з працы за тое, што напісала справаздачу аб уласным праекце на беларускай мове.
У 2014, 2015, 2017 гг. Ніна Рыгораўна рабіла адзінкавыя пікеты. Колькі смеласці ў гэтай далікатнай жанчыне. Яна ладзіла пікеты каля будынка КДБ, паліла Савецкі сцяг.
Адной з першых Ніна Рыгораўна пратэставала супраць пабудовы рэстарана на мемарыяльным мейсцы ў Курапатах.

5 красавіка 2019 года Ніна Рыгораўна зноў стала ўдзельніцай пратэсту ва ўрочышчы Курапаты, падчас якіх знеслі 30 мемарыяльных крыжоў загінулых падчас сталінскіх рэпрэсій 30-х гадоў ХХ стагоддзя.

У 2020 годзе Ніну Рыгораўну ахрысцілі «бабуляй усёй Беларусі». Менавіта ёй належыць фраза якая стала легендай і мемом : "Я гуляю!».
Ніна Рыгораўна стала дастаткова вядомай бабуляй з Беларусі, аб якой пісалі такія вядомыя медыйныя гіганты, як «Vogue» і ВВС. Аб Багінскай таксама рабіла матэрыялы расійскі блогер і журналіст Ксенія Сабчак.

Цягам часу ўлады Беларусі падвяргалі Ніну Багінскую неаднаразовым затрыманням на акцыях пратэсту, у яе дома прайшоў ператрус. Калі «доблесны» амапацец спрабаваў адабраць у яе сцяг, Ніна Рыгораўна бадзёра адказала нахабніку: «Не чапай, зараза!»

Сам дыктатар загадаў «не чапаць Багінскую».
А не "чапаюць" Ніну Рыгораўну вось як: за шматлікія штрафы яна павінна дзяржаве больш за 15000 даляраў.

У нашай гераіні сканцэнтравана такая сіла духу і такая смеласць, якім варта павучыцца мноству маладых беларусаў!
Нізкі паклон вам да ўсёй зямлі!

З павагай, каманда FreeInfoBel.

channel | chat | bot | youtube | insta | fb