Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

​​Канцэрт для паліцаяў Этот пост на русском - тут “Вольным | БОР | Беларуское объединение рабочих

​​Канцэрт для паліцаяў

Этот пост на русском - тут

“Вольным быць лёгка” Ганна Севярынец

Кожны беларус, здаецца, зь дзяцінства ўсмоктваў нянавісьць да памагатых нямецкіх аккупантаў. У часы Другой сусьветнай вайны іх называлі па-простаму – паліцаі. Звычайна тое былі ваенапалоныя, але часьцяком сустракаліся й добраахвотнікі. Гэткае супрацоўніцтва – брыдота і жах, але калі побач стаяць людзі са зброяй, гатовыя расстраляць за любы пратэст, то й чалавечы страх зразумелы. Так жа?

12 чэрвеня 2022-га я пабачыла сучасных беларускіх паліцаяў, то бок памагатых, але ўжо – расейскіх акупантаў. У цэнтры Менску акупацыйная ўлада зладзіла бясплатны канцэрт да дню Расеі, запрасіўшы да выступу артыстаў фашысцкага рэжыму. Некалькі тысячаў беларусаў прыйшлі на тое “сьвята”: многія зь іх выкарыстоўвалі расейскую й савецкую сымболіку побач зь дзяржаўнымі (чытай “лукашэнкаўскімі”) сьцягамі Беларусі.

Гэта – танцы на касьцях беларусаў, загінуўшых у барацьбе за незалежнасьць і ў мінулым, і ў 2020 годзе, і зараз ва Украіне. Спадзяюся “вялікарасейкі есаул” Газманаў выканаў там песьню “Москва – звонят колокола”. Дык вось – Масква б’е ў свае калакалы ўжо на беларускіх вуліцах, а частка беларусаў у захапленьні падскоквае побач. Бо якая розніца якому гаспадару біць чалом? І гэта ў той час, калі падданыя таго гаспадара кожны дзень забіваюць сотні украінцаў, зусім побач зь беларускай зямлёй.

Некаторыя адкажуць: “тое зноў бюджэтнікаў прымусова сагналі на канцэрт”. Так, але калі страх сказаць кіраўніцтву “не” перабольшвае ўсе чалавечыя якасьці, то, падобна, няма ў нас будучыні, акрамя прыгоннай. Усе стагоддзі гнулі сьпіну перад кімсьці, дый так не навучыліся годнасьці.

Лічу, што ў Беларусі будучыні (калі тая будучыня адбудзецца) варта ўвесьці “чорны” дзень у календары і адзначаць яго 12 чэрвеня. Дзень, калі ва ўсіх СМІ будуць згадвацца тыя жахі й сьмерці, якія прынесла Расея нашым краінам разам са сваім “рускім мірам”.