Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Фестываль абуджаных беларусаў «Tutaka» Беласточчына традыцыйн | БОР | Беларуское объединение рабочих

Фестываль абуджаных беларусаў «Tutaka»

Беласточчына традыцыйна з’яўляецца важным асяродкам беларускага жыцця ў замежжы. Сёння колькасць этнічных беларусаў тут скаладае амаль 50 тысяч.

На працягу 1990-2019 гадоў каля Беластока ладзілася «Басовішча» – музычны фэст, які праходзіў пад бел-чырвона-белымі колерамі вольнай Беларусі.

6-7 жніўня 2021 года каля мястэчка Гарадок, менавіта на месцы, дзе праходзіла «Басовішча», адбудзецца фестываль абуджаных беларусаў «Tutaka», прымеркаваны да гадавіны дня, калі беларусы зрабілi свой выбар.

Для ўдзелу у фестывале запрошаны музыкі і калектывы, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Пройдуць тэатральныя пастаноўкі, кінапаказы, паэтычныя імпрэзы і мастацкія выставы. Запланавана правядзенне дыскусій з удзелам палітыкаў, лідэраў працоўнага руху, экспертаў у галіне культуры і адукацыі.

Фестываль «Tutaka» узяты пад патранат Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

Беларускае аб'яднанне рабочых запрашае ўсіх жадаючых на фестываль.

Да сустрэчы

@bor_by
@BOR_pochta_bot